кля́ча, -ы, мн. -ы, кляч і -аў, ж. (пагард.).

Пра худога, заезджанага каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кля́ча

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кля́ча кля́чы
Р. кля́чы кля́ч
Д. кля́чы кля́чам
В. кля́чу кля́ч
Т. кля́чай
кля́чаю
кля́чамі
М. кля́чы кля́чах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кля́ча ж. кля́ча

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кля́ча кля́ча, -чы ж., пренебр., разг. чу́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кля́ча, ‑ы, ж.

Пагард. Пра худога заезджанага каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кля́ча1 ’худы заезджаны конь’ (ТСБМ, Жыв. сл.), таксама пра чалавека (Жыв. сл.). Укр. кляча, рус. кляча, ст.-рус. клѧча ’тс’. Усходнеславянская інавацыя. Да klęčati ’падаць на калені’ (гл. клякаць). Пра назву каня гл. Адзінцоў, 140.

Кля́ча2 ’бакавы брусок у рыбалоўнай сетцы, да якога яна прымацоўваецца зверху і знізу’ (ТС, Нар. словатв.). Параўн. укр. кляч ’тс’. Словаўтваральна да *klękja, якое ад klękati ’згінацца’ (ЕСУМ, 2, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мерхацца ’прагаладацца, аслабець ад вялікай затраты сілы’ (БРС, Касп., Янк. III, Касп., Мат. Гом.), вы́мірьхацца ’тс’ (З нар. сл., маг.), вы́мяркацца ’захацець есці пасля хадзьбы’ (Бір. Дзярж.), виме́рхувать, ви́мерхать ’стаміцца’ (Ліс.). Укр. ви́мерховати ’прагаладацца’; параўн. таксама польск. merchać, myrchać ’раскідваць, мяшаць салому, прыводзіць яе да непрыгоднасці’. У беларускай мове, відавочна, запазычанне з укр., дзе яно ўтворана ад дыял. ме́рха, ми́рха ’падла’. Параўн. таксама чэш. mrchaкляча’; ’падла; сцерва (лаянка)’, польск. marcha, merchaкляча; сцерва’, славен. mrha (лаянка), запазычаныя з с.-н.-ням. marhe ’конь, кляча’ (Брукнер, 322; Клюге, 1960, 454, 463; Махэк₂, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́злы1 ’нярослы, чахлы’ (ТСБМ), ’закарэлы, схуднелы’ (гл. каруза). Значэнні ’нярослы, чахлы, схуднелы’ пацвярджаюць правільнасць суаднясення бел. каруза са славен. koruzeкляча’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Карузлы2 ’загрубелы, заскарузлы’ (ТСБМ). Параўн. макед. коруза ’струп’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́за ’асоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус. скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен. koruzeкляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канды́ба ’кульгавы’, ’павольны ў хадзе’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ), кандыбы ’хадулі’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.), кандыбаць ’ісці кульгаючы, павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жд. 3), кандыбыць (Бяльк.), драг. шкандэ́батэ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Укр. кандибакляча’, шкандибати ’кульгаць’, ’ісці прыкульгваючы’, рус. іркуц. кандыба ’кульгавы’, варонеж., бран., кур., свярдл. кандыбать ’прыкульгваць, кульгаць’, варонеж., ’паволі рабіць што-небудзь’, рус. паўд. шкандыба, шкандыбать ’кульгаць’. Трубачоў разглядае гэтыя словы як вытворныя ад дыбать з прыстаўкай ка‑, ускладнення зычным ш‑ і інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 4, 448). Да дыбаць; параўн. літ. dỹbinti ’ісці, крочыць доўгімі нагамі’. Прыстаўка ка‑ і інфікс ‑н‑ у словах кандзёр і кандрычка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)