Кля́ча1 ’худы заезджаны конь’ (ТСБМ, Жыв. сл.), таксама пра чалавека (Жыв. сл.). Укр. кляча, рус. кляча, ст.-рус. клѧча ’тс’. Усходнеславянская інавацыя. Да klęčati ’падаць на калені’ (гл. клякаць). Пра назву каня гл. Адзінцоў, 140.

Кля́ча2 ’бакавы брусок у рыбалоўнай сетцы, да якога яна прымацоўваецца зверху і знізу’ (ТС, Нар. словатв.). Параўн. укр. кляч ’тс’. Словаўтваральна да *klękja, якое ад klękati ’згінацца’ (ЕСУМ, 2, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)