клык, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і ікол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клы́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клы́к клыкі́
Р. клыка́ клыко́ў
Д. клыку́ клыка́м
В. клы́к клыкі́
Т. клыко́м клыка́мі
М. клыку́ клыка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клык, -ка́, см. іко́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клык іко́л, род. ікла́ м., мн. і́клы, -лаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клык, ‑а, м.

Тое, што і ікол. Вяпрук круціцца, але яму не дастаць сабаку клыкамі! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клык1 ’ікол’ (Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. клик, рус. клык, польск. kłyk, чэш. klyk, н.-луж. kłyk ’тс’. Прасл. klykъ да kъltiліт. kùlti ’малаціць, біць’, лат. kułt ’тс’ (Слаўскі, 2, 278–279).

Клык2 ’глыток’ (З нар. сл.). Гл. клыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іко́л (род. ікла́) м. клык; би́вень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клы́чыцца ’прарастаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клык1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іко́л, ікла́, мн. і́клыклык’ (ТСБМ, Шатэр., Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Інстр. II), і́кла (Янк. II), ікло, і́кол ’звярыны клык’ (Дразд.), ікол, мн. іклэ́ ’кутні зуб’ (Сцяшк. МГ). Рус. клык, дыял. кур. и́клы ’іклы’, ’шпоры ў пеўня’, укр. і́кло, польск. kieł, н.-луж. keł, палаб. мн. klåi̯, чэш., славац. kel, славен. kel, серб.-харв. ка̀љак, ка̀љац. Ст.-рус. клык, клы ’іклы, зубы ў каня, па якіх вызначаюць яго ўзрост’ (XVII ст.). Ст.-бел. келъ (1516 г.) са ст.-польск. kieł (Булыка, Лекс. запазыч., 142). Бліжэйшыя адпаведнасці: літ. kùlti, лат. kul̄t ’біць, малаціць’. Прасл. *kъlъ ад *kolti (гл. калоць), зыходнае значэнне ’колючы, раздзіраючы’. Бернекер, 1, 660–661; Праабражэнскі, 1, 318; Брукнер, 227; Фасмер, 2, 255–256; Слаўскі, 2, 142–143. Семантычная трансфармацыя, як у слав. *zǫbъ*zęti ’разрываць’, ням. Hauer, Hauzahnклык’ — hauen ’рубіць, біць, сячы’ (Слаўскі, там жа). Іначай Махэк₂ (248–249): kel1 ’ікол’ і kel2 ’расток’ звязвае з *kъlěti(sę) ’прабіцца (на свет)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыка́ты у́ська) ’з доўгімі нагамі’ (Клім.). Да *клык ’нага’. У такім разе мы можам разглядаць апошняе як усходнеславянскую паралель да балг. кълка ’сцягно, ляжка’, макед. колк ’сцягно’, серб.-харв. ку̏к, славен. kolk ’тс’. Паўднёваславянская група лексем мае балтыйскія паралелі і перш за ўсё ст.-прус. culczi ’сцёгны’ (Мартынаў, Язык, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)