клу́ня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. клу́ня клу́ні
Р. клу́ні клу́нь
Д. клу́ні клу́ням
В. клу́ню клу́ні
Т. клу́няй
клу́няю
клу́нямі
М. клу́ні клу́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

клу́ня ж., обл. ри́га, клу́ня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клу́ня, ‑і, ж.

Абл. Гаспадарчы будынак для складвання снапоў, сена; пуня. — Ах, божачка мілы! А я ж думала, што [свята] заўтра! — ускінула рукамі Аўгіння: — Лукаш мой даўно пайшоў у клуню малаціць грэчку! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клу́ня ’гаспадарчы будынак для складвання снапоў, сена, пуня’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Федар., Гарэц., Сцяшк., Маш., Тарнацкі, Studia, ДАБМ, Шушк., Шн., Гарб., Грыг., Жыв. сл., Зн. дыс., Хар., Нік. Очерки), ’гумно’ (Мат. Гом., Гарэц., Яруш., Хар., Абабур., Янк. II). Укр. клуня, рус. клуня ’тс’, польск. klunia ’тс’ (усходнеславянскага паходжання). Балтызм. У якасці крыніцы прыводзяцца літ. klúonas ’ток, гумно’, лат. kluõns ’тс’. Гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 13 з літаратурай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́на ’адрына’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клуня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асець, восець, клуня

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ланава́цца ’ленавацца’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Да лень, лянота (гл.). Супастаўленне л — лʼ на бел. моўнай тэрыторыі з’яўляецца характэрным: клуняклюня, лаушэньлеу‑ шня, логмалёгма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́нак ’пажыткі, звязаныя хусткай або складзеныя ў торбу, вязка’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Бір., Гарэц., Сержп.). Укр. клунок, клумок ’тс’. Дзендзялеўскі (Бел.-укр. ізал., 24) разглядае гэтыя лексемы як супольную беларуска-ўкраінскую інавацыю. Этымалогія застаецца няяснай. Кантамінацыя ўкр. тлумок ’торба, мяшок’ і клуня (ЕСУМ, 2, 467) вельмі праблематычная. Апрача гэтага, этымалогія першага з гэтых слоў таксама няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стадо́ла ‘канюшня на заезным двары’, ‘вялікі хлеў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ‘адрына’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), ‘адрына; пуня’ (Скарбы), ‘вялікая пабудова’ (ТС, Ян.), стадо́ля ‘вялікае заезнае памяшканне’ (Шат.), стодо́л ‘адрына для малацьбы’, ‘частка адрыны, дзе малоцяць’ (Шушк.). Укр. стодо́ла, стодо́ляклуня’, рус. стодо́ла ‘навес, хлеў, адрына’, польск. stodoła ‘гаспадарчы будынак для захоўвання сена, збожжа і пад.’, чэш. stodola ‘тс’. Запазычанне праз польскае і чэшскае пасрэдніцтва з ст.-в.-ням. stadal ‘хлеў, стойла’; гл. Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764; Брукнер, 516; Махэк₂, 578; Борысь, 578; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 339–340. У беларускай праз польск. stodoła (Карскі, Белорусы, 135; Кюнэ, Poln. 99); ст.-бел. стодола (стадола) ‘гасцініца, карчма, гумно’ (XVI ст.) з ст.-польск. stodoła.; гл. Булыка, Лекс. запазыч., 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёўня ’будынак для сушкі снапоў’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат., Янк. II, Касп., Гарэц., Бяльк., Шн., ДАБМ). Рус. смал. евня, ёвня, укр. евня. Абмежаваны арэал і немагчымасць этымалагізацыі на слав. глебе даўно прывялі да думкі аб балтыйскім паходжанні лексемы. Да таго ж сельскагаспадарчыя будынкі часта маюць на беларускай моўнай глебе назвы балтыйскага паходжання (параўн. пуня, клуня, асець, гл.). Патабня, РФВ, 5, 254; Карскі, Белорусы, 133, Карскі, РФВ, 49, 19; Сабалеўскі, Slavia, 5, 450; Ільінскі, Slavia, 2, 263; Урбуціс, Baltistica, 1969, 5 (1), 58. У якасці крыніцы або слова, блізкага да крыніцы, указваецца літ. jáuja ’ёўня’. У старабеларускіх помніках мы знаходзім таксама варыянт, які непасрэдна суадносіцца з літ. словам евья (Карскі, Белорусы, 133; Булыка, Запазыч., 105; Булыка, Лекс. запазыч., 99), евьи ’ёўні’ (Гарб., 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)