кле́шчы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. кле́шчы
Р. кле́шчаў
Д. кле́шчам
В. кле́шчы
Т. кле́шчамі
М. кле́шчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кле́шчы, -аў.

1. Металічныя шчыпцы.

Кавальскія к.

2. Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх кляшчын.

3. У ваеннай справе — акружэнне ворага з двух бакоў.

Узяць у к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кле́шчы, -чаў ед. нет

1. (кузнечные щипцы) кле́щи́;

2. (у хомута) клещи́;

3. воен. клещи́;

браць у к. — брать в клещи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кле́шчы, ‑аў; адз. няма.

1. Металічны інструмент у выглядзе шчыпцоў для заходу і трымання гарачага металу. Кавальскія клешчы.

2. Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх кляшчын. Запрагаў сам гаспадар. Залуцкі ажно залюбаваўся, як Хрупак спрытна закладаў у гужы дугу і пасля адным махам зацягнуў супоню, упёршыся каленам у клешчы. Чыгрынаў.

3. У ваеннай справе — акружэнне ворага з двух бакоў. Раздзяліў [Сцяпан] атрад на дзве групы — адну паслаў налева ў абход Глушца, а сам з групай пайшоў направа, каб такім абходным манеўрам мястэчка ўзяць у клешчы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́шчы 1 ’шчыпцы для захопу і трымання гарачага металу, абцугі’ (ТСБМ, Бяльк., Мат. Гом., З нар. сл., КЭС, лаг., Жыв. сл., Нар. словатв., Яруш.). Укр. кліщі, рус. клещи ’тс’, балг. клещи, макед. клешти, серб.-харв. кле́шти, славен. kléšče ’тс’, польск. kleszcze, чэш. kleště, славац. kliešte, в.-луж. kléšče, палаб. kleštă ’тс’. Прасл. klešči вытворнае ад klěskati (гукапераймальнае) (Махэк, Slavia, 28, 2, 268; Махэк₂, 255) або да klěščiti ’сціскаць’ (Слаўскі, 2, 212). Гэтыя версіі ў аднолькавай меры ненадзейныя (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 21–22).

Кле́шчы 2 ’драўляная частка хамута’ (ТСБМ, Мат. Гом., Бяльк., Касп., Маш., Маслен., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Гл. клешчы 1.

Кле́шчы 3 ’ўключыны’ (Мат. Маг.). Гл. клешчы 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хамуці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Мяккі лямцавы валік, які прымацоўваецца пад клешчы хамута, каб не націралі шыю каню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клю́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы.

|| прым. клю́шневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засупо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Сцягнуць клешчы хамута супоняй пры запраганні каня.

|| незак. засупо́ньваць, -аю, -аеш, -ае і супо́ніць, -ню, -ніш, -ніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Сцягваць клешчы хамута супоняй пры запраганні каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кле́шчыць

‘сціскаць што-небудзь, ламаць трасту’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кле́шчу кле́шчым
2-я ас. кле́шчыш кле́шчыце
3-я ас. кле́шчыць кле́шчаць
Прошлы час
м. кле́шчыў кле́шчылі
ж. кле́шчыла
н. кле́шчыла
Загадны лад
2-я ас. кле́шчы кле́шчыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кле́шчачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)