кле́нчыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кле́нчу кле́нчым
2-я ас. кле́нчыш кле́нчыце
3-я ас. кле́нчыць кле́нчаць
Прошлы час
м. кле́нчыў кле́нчылі
ж. кле́нчыла
н. кле́нчыла
Дзеепрыслоўе
цяп. час кле́нчачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. Станавіцца на калені.

2. перан. Настойліва прасіць, выпрошваць што-н.

Настойліва ўгаворваць, к. застацца.

|| зак. укле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 знач.) і вы́кленчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2 знач.).

Укленчыць перад абразамі.

Выкленчыць у маці грошай.

|| наз. кле́нчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кле́нчыць несов.

1. преклоня́ть коле́ни, станови́ться на коле́ни;

2. перен. проси́ть, кля́нчить, моли́ть, попроша́йничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Станавіцца на калені. Пад вечар у покуце Болесь з жонкай кленчылі, спалохана маліліся, не адважваліся падняць уверх вачэй. Карпюк.

2. перан. Настойліва прасіць, клянчыць. Уся сям’я.. сядзела ўжо на возе і кленчыла-ўпрошвала дзеда сесці з імі. Бядуля. Не прасілі нічога ў дарослых, не кленчылі, Гордыя і незалежныя змалку. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́нчыць1 ’станавіцца на калені’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Гарэц., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах., ТС) < польск. klęczyć.

Кле́нчыць2 ’настойліва прасіць, канькаць’ (ТСБМ, Касп.). Гл. кленчыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кленчыць □ кідацца на калені

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́кленчыць гл. кленчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укле́нчыць гл. кленчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укле́нчваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і кленчыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кля́нчить несов., разг. кле́нчыць, ка́нькаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)