кла́дзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. кла́дзь кладзі
Р. кладзі кладзей
кладзяў
Д. кладзі кладзям
В. кла́дзь кладзі
Т. кладдзю кладзямі
М. кладзі кладзях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Перавала́кванне (пірівыла́кывыньня) ’перабудова’ (Юрч. СНЛ). Да валачы́ць (гл.) у старым тэрміналагічным будаўнічым значэнні, параўн. на́валак ’паверх’ (гл.), сво́лак, су́валаккладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́валак ’паверх’ (Гарэц.). Паводле Гарэцкага, «слова рэдкае і старое»; вядома на ўсходзе беларускай моўнай тэрыторыі, параўн. смал. на́валыкъ ’тс’ (Мат. Смал.). Да валачы́ць, валаку́, што адпавядала спосабу пабудовы, параўн. сволаккладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’, рус. дыял. наволокъ ’заліўны луг з навалочанай вадою глебай’, палеск. наста́ва ’паверх’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прого́нII м., архит.

1. (опорная балка кровли) кладзь, род. кла́дзі ж.; (моста) падва́ліна, -ны ж.; (матица) тра́ма, -мы ж.;

2. (лестничная клетка в зданиях) праго́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праго́н1 ’дзеянне паводле дзеяслова прагнаць’ (ТСБМ), ’абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць жывёлу’ (ТСБМ), ’праход (для жывёлы)’, ’равок для сцёку вады’, ’пратаптаная сцежка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС), ’сцежка ў лесе, вытаптаная жывёлай’ (Шатал.), ’дарога за гумном’ (Сцяшк. Сл.), ’бэлька, ачэп’ (Мат. Гом.), прого́ны ’падоўжанае тоўстае бервяно, на якое насцілаюць мост’ (лун., Шатал.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прагнаць < гнаць. Аналагічныя дэрываты ва ўсіх славян у розных значэннях: рус. прого́н, укр. прогі́н, польск. przegon. чэш. průhon, славац. priehon, серб.-харв. прогон, славен. progòn. У значэнні ’дарога для прагона жывёлы’, адзначаным ва ўсходнеславянскіх, заходнеславянскіх і сербска-харвацкай мовах, магчыма, прасл. *progonъ. Гл. яшчэ Куркіна, Этымалогія–1968, 97.

Праго́н2 ’ачэп’, ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’ (брэсц., кобр., Нар. сл.). Рус. прого́нкладзь, ляжачая частка рыштавання вакол будоўлі’, ’палка ў невада, якой ён прапускаецца пад лёд’, укр. прогін ’палка ў невада, якой ён прапускаецца пад лёд’. Этымалагічна тое ж, што і папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурла́т, мурла́та, мурла́ціна ’апрацаванае бервяно памерам 10×5 см’ (Сцяшк.), ’апошняе бервяно (верхні вянец зруба), на якое абапіраюцца кроквы’ (Тарн., Шушк., ТС; глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; нараўл., КЭС; міёр., Нар. словатв.; Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’бэлька’ (Ян.), кам.кладзь, апора страхі на сохах’, нараўл. ’падруба ў доме’ (Нар. сл.); кобр. мурлатэ ’бярвёны над вокнамі’ (Сл. Брэс.); ст.-бел. мурлатъ, мулатъ, мулартъ, мурлятъ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. murłat, murłata, якое з с.-в.-ням. mūrlatte, суч. ням. Mauerlatte, якое з mūr ’сцяна’ і latte ’жардзіна’, ’паласа’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 150; Булыка, Лекс. запазыч., 97; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Настра́мак ’невялікі воз (сена, канюшыны, саломы)’ (Янк. 1, Жд. 3, ТС, Ян.), nastràmak, nastràmacz ’малы воз сена — палова або чвэрць нармальнага воза’ (Пятк.), укр. настря́мок ’невялікая колькасць, невялікі воз сена, саломы, дроў’. Відаць, ад настрамі́ць ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’, параўн.: Як накласць, то много ўлезе на воз, а так настромі́ў, настромі́ў — то мало дроў (ТС, 3, 163); параўн. таксама астра́мак (гл.). Усё да прасл. *stramъ/stromъ з шырокай семантыкай, звычайна ў адносінах да «тырчачых», выступаючых дэталей і частак, параўн. стром ’завіслае дрэва’, чэш. strom ’дрэва’, польск. stram ’капыл (у санях)’, славен. strama ’вертыкальны апорны брус у санях’, славац. stram ’від саней’, серб.-харв. stràmica ’прыстаўная лесвіца, драбіна’ і г. д. Параўн. Фасмер, 3, 166 (пад остро́мок з развіццём семантыкі ад ’стог сена вакол шаста’ да ’кладзь сена ў адзін воз’); Махэк₂, 583; Бязлай, Eseji, 119; Борысь, SFPS, 24, 1987, 115–126. Гл. стромак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзькладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́д ’верхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзіна ’паўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сле́га, сліга́, слігаві́на ‘лага; кладзь, доўгае бервяно, якое кладуць на сохі’ (Бяльк., Касп.), сле́гі ‘рэі’ (каліна, Арх. ГУ), слёгі ‘лагі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), слі́га ‘вясло для кіравання плытом’ (гродз., Сл. ПЗБ), ‘падваліна’ (в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), слюгаві́на ‘падваліна’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘брус, якім замацоўваюць насціл маста’ (докш., там жа), ‘лагі’ (в.-дзв., там жа). Укр. слі́гі ‘тоўстыя перакладзіны’, рус. слега́ ‘брус, жардзіна’, дан. слёга ‘тонкая доўгая жардзіна’, сляга́ ‘тонкае доўгае бервяно, рычаг’. Словы няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 481) выводзяць ад літ. slė̃gos ‘лагі’, што, ведаць, роднаснае літ. slė́gti ‘ціснуць’, slėktis ‘прэс’, з якімі параўноўвае словы Праабражэнскі (2, 321); формы на ‑я‑ ўзводзяць да *слѧг‑ і набліжаюць да літ. sleñksnis, sleñkstis ‘парог’, гл. Фасмер, 3, 681; ЕСУМ, 5, 298. Калі прыняць за асноўнае значэнне ‘лага’, то, хутчэй за ўсё, узыходзіць да прыставачнага дзеяслова *sъ‑legti ‘пакласці побач, легці разам, упасці’, каранёвая частка якога можа мець падаўжэнне ‑e‑ > ‑ě‑, параўн. Борысь, Czak. stud., 80; Etymologie, 601 (рэканструюе прасл. *sъlěga/*sъlęga). Гл. слюга, сліж3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубе́ль1 ’грашовая адзінка, роўная 100 капейкам’, ’банкнот і манета такой вартасці’ (ТСБМ), ст.-бел. рубель ’грашовая адзінка, роўная 100 грошам’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж рублёвы ’які каштуе адзін рубель’ (ТСБМ), рублёўка ’манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель’ (ТСБМ). Як назва грашовай адзінкі ва ўсіх славянскіх мовах з рус. рубль ’рубель’, якое ад рубить ’сячы’ (гл. руб), паводле Фасмера (3, 511), “абрубак грыўны”. Параўн. укр. карбо́ванець пры карб ’засечка; рубец’, карбува́ти ’рабіць нарэзы; рэзаць; сячы’, карбо́ваний ’пакрыты разьбой; парэзаны’ (ЕСУМ, 2, 388). Гл. таксама рубель2.

Рубе́ль2 ’тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы і пад.’ (ТСБМ), ’жордка, да якой прымацоўваюць бярвёны пры складанні плытоў сплаўнога лесу’ (стол., лельч., петр., Маслен.), ’тоўстая рухомая жэрдка, на якой стаяць, крыючы страху саломай’, ’кладзь, якая агароджвае застаронкі ў станку (курэні)’ (ТС), рубэ́ль ’жэрдка ў нажной ступе’ (Клім.), ’прылада для ўціскання сена ці саломы на возе або машыне’ (пін., стол., Сл. Брэс.). Ст.-рус. рубль ’кляп, адсечаны кавалак’ (Сразн., 3, 182). Але, магчыма, новы беларускі аддзеяслоўны назоўнік з суф. ‑ель ад рубіць (гл.) са значэннем выніку дзеяння як бурдзе́ль ’пракіслая страва’ ад бурдзе́ць ’пракісаць’, круце́ль ’перавясла’ і ’падобныя’. Параўн. балг. ръ́бел ’адбітая частка прылады для рэзання, сячэння; зазубрына на вастрыі прылады’, н.-луж. rubjel ’абрубак палкі’ (< прасл. *robьlь ’адсечаны кавалак’, Шустар-Шэўц, 2, 1249).

Рубе́ль3 ’драўлянае прыстасаванне для разгладжвання бялізны’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. дыял. рубе́ль ’тс’, ’жэрдка з зарубкамі па краях, якой прыціскаюць сена’. Фасмер (3, 511) выводзіць ад рубить (гл.). Відаць, да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)