квэ́цаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. і чым. Мазаць, размазваць; пэцкаць.

К. сцяну фарбай.

К. халат.

2. перан. Дрэнна, безгустоўна маляваць.

|| наз. квэ́цанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квэ́цаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. квэ́цаю квэ́цаем
2-я ас. квэ́цаеш квэ́цаеце
3-я ас. квэ́цае квэ́цаюць
Прошлы час
м. квэ́цаў квэ́цалі
ж. квэ́цала
н. квэ́цала
Загадны лад
2-я ас. квэ́цай квэ́цайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час квэ́цаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

квэ́цаць несов., разг. ма́зать, па́чкать, мара́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

квэ́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым і без дап.

Разм.

1. Мазаць, размазваць. Квэцаць сцяну. Квэцаць квачом. // Пэцкаць, брудзіць. Квэцаць адзежу.

2. перан. Дрэнна, безгустоўна маляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квэ́цаць ’мазаць, размазваць, пэцкаць, брудзіць’ (ТСБМ, Шат., Нік.). Параўн. квецаць (гл.). Укр. квацати, квецати ’мазаць глінай’, рус. квецать ’тс’, балг. квацам ’мазаць сцены вапнай, глінай’. Гл. квацык і квач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квэ́цацца ’марудна, няўмела што-небудзь рабіць’ (Сцяшк.). Гл. квэцаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кве́цаць ’мазаць, брудзіць, пэцкаць’ (Пал., Ян., Шатал., Нар. словатв.). Гл. квэцаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́цала ’пэцкаць’ (Нар. лекс.). Да квэцаць (гл.). Параўн. укр. кецяти ’пэцкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кэ́ця ’размазня’ (Клім.). Да *квэця ад квэцаць (гл.) ’размазваць’, Параўн. кецала (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накве́каць экспр. ’намазаць’ (Мат. Гом.). Да квэцаць, квёцаць ’мазаць’ з узнаўленнем канцавога к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)