кватэ́ра
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кватэ́ра |
кватэ́ры |
| Р. |
кватэ́ры |
кватэ́р |
| Д. |
кватэ́ры |
кватэ́рам |
| В. |
кватэ́ру |
кватэ́ры |
| Т. |
кватэ́рай кватэ́раю |
кватэ́рамі |
| М. |
кватэ́ры |
кватэ́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.
1. Асобнае жылое памяшканне ў доме, якое складаецца з аднаго або некалькіх пакояў, кухні і інш. і мае асобны ўваход.
Трохпакаёвая к.
Пераехаць у новую кватэру.
2. Памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля.
Жыць на прыватнай кватэры.
3. мн. Месца размяшчэння войск у населеным пункце.
Размясціцца на зімнія кватэры.
Галоўная к. (штаб галоўнакамандуючага; уст.).
|| памянш. кватэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. кватэ́рны, -ая, -ае.
Кватэрнае размяшчэнне войск.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кватэ́ра ж. кварти́ра;
○ гало́ўная к. — уст. гла́вная кварти́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кватэ́ра, ‑ы, ж.
1. Частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад. Двухпакаёвая кватэра. □ Кватэра Белавуса не багата абстаўлена, але ўтульная і чыстая. Гурскі. // Жылое памяшканне, жыллё наогул. Вырашыць пытанне з кватэрай. // Памяшканне, якое часова наймаецца для жылля. Жыць на кватэры. Наймаць кватэру.
2. Уст. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. Міхал ступіў на двор кватэры З душою, згрызенай без меры. Колас.
3. толькі мн. (кватэ́ры, ‑тэр). Месца размяшчэння войск у населеным пункце. Размясціцца на зімнія кватэры.
•••
Галоўная кватэра (уст.) — месца прабывання галоўнакамандуючага і яго штаба ў час вайны; стаўка.
Стаць на кватэру гл. стаць.
[Ням. Quatier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кватэ́ра 1 ’частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Мал., Гарэц., Касп., Яруш., КЭС, лаг.). Гл. кватэра 2.
Кватэ́ра 2 ’квадрат, роўная чатырохвугольная плошча’, ’невялікі кавалак зямлі’ (Бяльк., Яшк.), ’частка акна’ (Нік. Очерки). Ст.-бел. кватера ’квадратная шыба’ (з 1593 г.). Праз польск. kwatera з с.-н.-ням. quartêr, якое ў сваю чаргу з с.-лац. quarterium (Булыка, Запазыч., 145). Пры гэтым мяркуюцца наступныя семантычныя пераходы: ’чвэрць’ > ’чацвёртая частка горада’ > ’чацвёртая частка ваеннага лагера’ > ’памяшканне’ (параўн. Слаўскі, 3, 472; ЕСУМ, 2, 415).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кватэ́ра-музе́й
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кватэ́ра-музе́й |
кватэ́ры-музе́і |
| Р. |
кватэ́ры-музе́я |
кватэ́р-музе́яў |
| Д. |
кватэ́ры-музе́ю |
кватэ́рам-музе́ям |
| В. |
кватэ́ра-музе́й |
кватэ́ры-музе́і |
| Т. |
кватэ́рай-музее́м |
кватэ́рамі-музе́ямі |
| М. |
кватэ́ры-музе́і |
кватэ́рах-музе́ях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
штаб-кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.
1. Месца размяшчэння вайсковага штаба.
2. перан. Галоўнае месца збораў, сходаў якой-н. арганізацыі.
Штаб-кватэра ААН.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
штаб-кватэ́ра
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
штаб-кватэ́ра |
штаб-кватэ́ры |
| Р. |
штаб-кватэ́ры |
штаб-кватэ́р |
| Д. |
штаб-кватэ́ры |
штаб-кватэ́рам |
| В. |
штаб-кватэ́ру |
штаб-кватэ́ры |
| Т. |
штаб-кватэ́рай штаб-кватэ́раю |
штаб-кватэ́рамі |
| М. |
штаб-кватэ́ры |
штаб-кватэ́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
штаб-кватэ́ра ж., воен., перен. штаб-кварти́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кватэ́ра-музе́й (род. кватэ́ры-музе́я) ж. кварти́ра-музе́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)