квадра́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
квадра́т |
квадра́ты |
| Р. |
квадра́та |
квадра́таў |
| Д. |
квадра́ту |
квадра́там |
| В. |
квадра́т |
квадра́ты |
| Т. |
квадра́там |
квадра́тамі |
| М. |
квадра́це |
квадра́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
квадра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.
К. стала.
2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.
Дзевяць — гэта к. трох.
3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.
Узвесці шэсць у к.
|| прым. квадра́тны, -ая, -ае.
К. двор.
К. корань.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
квадра́т в разн. знач. квадра́т, -та м.;
возво́дить в квадра́т узво́дзіць у квадра́т;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
квадра́т м., в разн. знач. квадра́т;
○ узве́сці ў к. — возвести́ в квадра́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
квадра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Роўнастаронні прамавугольнік. // Пра ўсё, што мае такую форму. [Любка] сядзела і абыякава ўглядалася ў шэры квадрат акна, за якім было пуста і глуха. Лынькоў. А навокал — шырокімі палатнінамі паслалася калгаснае поле, парэзанае на роўныя квадраты сеткай палявых дарог. Зарэцкі.
2. Здабытак ад памнажэння якога‑н. ліку на самога сябе. Квадрат ліку 5 раўняецца 25.
•••
Узвесці ў квадрат гл. узвесці.
[Ад лац. quadratus — чатырохвугольны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Квадра́т ’роўнастаронні прамавугольнік’ (ТСБМ). Ст.-бел. квадратъ ’квадрат’ (з 1599 г.). Запазычанне з ням. Quadrat < лац. quadratum ’тс’ (Булыка, Запазыч., 144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маги́ческий магі́чны;
маги́ческий квадра́т магі́чны квадра́т;
маги́ческий круг магі́чнае ко́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
квадрату́ра, -ы, ж.
У матэматыцы: вылічэнне плошчы або паверхні фігуры.
○
Квадратура круга —
1) невырашальная задача ператварэння круга ў роўнавялікі квадрат;
2) наогул невырашальная задача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
учарці́ць, учарчу, учэрціш, учэрціць; зак., што.
Начарціць унутры чаго‑н.; дабавіць што‑н. у чарцёж. Учарціць квадрат у прамавугольнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упі́саны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад упісаць.
2. у знач. прым. Спец. Заключаны ў геаметрычную фігуру. Упісаны квадрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)