кашэ́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кашэ́ль кашалі́
Р. кашаля́ кашалёў
Д. кашалю́ кашаля́м
В. кашэ́ль кашалі́
Т. кашалём кашаля́мі
М. кашалі́ кашаля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кашэ́ль, -шаля́, мн. -шалі́, -шалёў, м.

Вялікая кашолка, звычайна з лучыны.

Злажыць сухія грыбы ў к.

Плесці кашалі з лапцямі (разм., неадабр.) — гаварыць без толку, малоць бязглуздзіцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашэ́ль (род. кашаля́) м. корзи́на ж., коше́ль;

пле́сці кашалі́ з ла́пцямі — нести́ чушь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашэ́ль, ‑шаля, м.

1. Вялікая кашолка, звычайна з лучыны. Накласці сена ў кашэль. □ Данік рыдлёўкай падварочваў корч бульбы на градцы. □ Таня, сагнуўшыся, разграбала зямлю, вытрасала бульбіны і збірала іх у кашэль. Грамовіч. Бацька чапляе на плячо кашэль — вялікі, сплецены з дранак кош. Сачанка.

2. Абл. Тое, што і кашалёк. [Міхал] паскупеў і нават значна. Што ж? лепей з’есці не так смачна, Загнаць запас на хлеб, на сала, Абы капейка перапала, І лішні выгадаць рубель Ды палажыць яго ў кашэль. Колас.

•••

Плесці кашалі з лапцямі гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашэ́ль ’вялікая кашолка, звычайна з лучыны’; ’кашалёк’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ, Шат., Касп.). Таго ж паходжання, што і кашо́лка (гл.), г. зн. прасл. утварэнне пры дапамозе суф. ‑l‑ ад прасл. *košь ’кашолка’, ’кошык’. Усе дэрываты гэтага тыпу маюць прасл. характар і фармальна могуць быць зведзены ў тры варыянты праформ: *košelъ, *košela, *košelь (Трубачоў, Эт. сл., 11, 187–189). У аснове ўтварэння ляжыць слав. *košel‑ < *kosl‑ (параўн. лац. qualum < *quaslom ’кашолка, пляцёнка’). І.‑е. праформы не вельмі ясныя, здаецца, магло быць і *k​uasl‑ і *kosló‑ (дарэчы, націск у слове *košelь, кашэ́ль дакладна адпавядае гэтаму другому варыянту).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коше́ль м.

1. обл. (плетёная сумка) кашэ́ль, -шаля́ м., кашо́лка, -кі ж.;

2. (большой кошелёк) прост. кашэ́ль, -шаля́ м.;

3. рыб. буч, род. бу́ча м., жак, род. жака́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скашалі́цца ‘збіцца, стоўпіцца’ (Юрч.). Да кашэль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяхце́ль (piachciél) ’сеткавы мяшок для сена карміць каня ў дарозе’ (Варл.), піхце́ль ’вяровачны мяшок для сена’ (Нік. Очерки; Касп.), пі́хцелькашэль для носкі сена’ (мядз., Жд.), ’кашэль з бяросты для харчу ў дарозе’ (Нік. Очерки). Відаць, да наступнага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяхце́р, пехцяра, м.

1. Абл. Кашэль, торба. [Селянін] прывесіў да аглоблі пяхцер з мурагом, выцягнуў з-пад сядзення гуньку і тады толькі пакрыў ёю каня. Лобан.

2. Разм. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека. — Гэй, ты, пяхцер, разлёгся тут бабай разанскай, нельга і да арбы падысці, — раздаецца раптам голас Ваські Шкетава. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Навяшча́ты, навышчитый: навышчатый койіэліккашэль з накрыўкай, які падвешваўся за спіной’ (палес., З нар. сл.). Ад навёсіць ’павесіць, падвесіць’, параўн. «згорнутую» назву такога кашаля — на́выска (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)