кашто́ўны, -ая, -ае.

1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану.

К. камень.

2. Які мае важнае, істотнае значэнне.

Каштоўныя парады.

К. дакумент.

|| наз. кашто́ўнасць, -і, ж.

К. навуковай працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашто́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кашто́ўны кашто́ўная кашто́ўнае кашто́ўныя
Р. кашто́ўнага кашто́ўнай
кашто́ўнае
кашто́ўнага кашто́ўных
Д. кашто́ўнаму кашто́ўнай кашто́ўнаму кашто́ўным
В. кашто́ўны (неадуш.)
кашто́ўнага (адуш.)
кашто́ўную кашто́ўнае кашто́ўныя (неадуш.)
кашто́ўных (адуш.)
Т. кашто́ўным кашто́ўнай
кашто́ўнаю
кашто́ўным кашто́ўнымі
М. кашто́ўным кашто́ўнай кашто́ўным кашто́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кашто́ўны це́нный; драгоце́нный;

~ныя я́касці — це́нные (драгоце́нные) ка́чества;

к. ка́мень — драгоце́нный ка́мень;

~ныя вы́капні — це́нные ископа́емые;

~ныя папе́ры — це́нные бума́ги;

~ныя мета́лы — драгоце́нные мета́ллы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашто́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану. Каштоўны падарунак. □ Адзін з шайкі, чорны, калматы, як звер, узламаў шабляю скрыню і пачаў перабіраць і выкідаць адтуль рэчы, якія яму больш падабаліся, а больш дробныя і каштоўныя — клаў у кішэню. Колас. Залатаносны пясок прамываўся на аўчыне — пясок зносіла вада, а часцінкі каштоўнага металу заставаліся ў поўсці. Самуйлёнак.

2. Які мае важнае, істотнае значэнне. Каштоўная тэхнічная культура. Каштоўны дакумент. Каштоўная прапанова. // Вельмі патрэбны. Каштоўная якасць. □ [У Лясніцкага] была каштоўная прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі, ведаць іх погляды, думкі. Шамякін.

•••

Каштоўныя камяні гл. камень.

Каштоўныя паперы гл. папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашто́ўны ’які дорага каштуе, мае вялікую цану’, ’які мае важнае, істотнае значэнне; вельмі патрэбны’ (ТСБМ), кашто́ўнасць ’важнасць, значнасць чаго-н.’; ’каштоўная рэч’, ’з’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне’ (ТСБМ). Асноўным словам, ад якога ўтвораны шматлікія дэрываты, з’яўляецца кошт, вядомае ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст. Таксама з XVI ст. засведчаны (гл. Булыка, Запазыч., 174) і вытворныя каштовный, коштовность. Хоць гэтыя дэрываты чыста тэарэтычна маглі ўтварыцца ў ст.-бел. мове ад асноўнага слова кошт, верагодна лічыць, што і яны з’яўляюцца непасрэднымі паланізмамі (тым больш, што для іх ёсць дакладныя прататыпы ў польск. мове; параўн. польск. kosztowny, kosztowność).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамысло́ва-кашто́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прамысло́ва-кашто́ўны прамысло́ва-кашто́ўная прамысло́ва-кашто́ўнае прамысло́ва-кашто́ўныя
Р. прамысло́ва-кашто́ўнага прамысло́ва-кашто́ўнай
прамысло́ва-кашто́ўнае
прамысло́ва-кашто́ўнага прамысло́ва-кашто́ўных
Д. прамысло́ва-кашто́ўнаму прамысло́ва-кашто́ўнай прамысло́ва-кашто́ўнаму прамысло́ва-кашто́ўным
В. прамысло́ва-кашто́ўны (неадуш.)
прамысло́ва-кашто́ўнага (адуш.)
прамысло́ва-кашто́ўную прамысло́ва-кашто́ўнае прамысло́ва-кашто́ўныя (неадуш.)
прамысло́ва-кашто́ўных (адуш.)
Т. прамысло́ва-кашто́ўным прамысло́ва-кашто́ўнай
прамысло́ва-кашто́ўнаю
прамысло́ва-кашто́ўным прамысло́ва-кашто́ўнымі
М. прамысло́ва-кашто́ўным прамысло́ва-кашто́ўнай прамысло́ва-кашто́ўным прамысло́ва-кашто́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

це́нный кашто́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каксаўны́, -а́я, -о́е.

Які дае каштоўны кокс.

К. вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́нны, -ая, -ае.

Тое, што і каштоўны (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аквамары́н, -у, м.

Каштоўны камень сінявата-зялёнага або блакітнага колеру.

|| прым. аквамары́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)