кацяня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. кацяня́ кацяня́ты
Р. кацяня́ці кацяня́т
Д. кацяня́ці кацяня́там
В. кацяня́ кацяня́т
Т. кацянё́м кацяня́тамі
М. кацяня́ці кацяня́тах

Іншыя варыянты: кацянё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кацяня́ і кацянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня кошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кацянё ср., см. кацяня́

кацяня́ и кацянё, -ня́ці ср. котёнок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кацяня́ і кацянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня кошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запужа́ны, -ая, -ае.

Палахлівы ад частых пагроз.

Запужанае кацяня.

З. выгляд.

|| наз. запу́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалудзі́вы, -ая, -ае (разм.).

Са струпамі, каростай на скуры.

Шалудзівае кацяня.

|| наз. шалудзі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кацянё,

гл. кацяня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кацянё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. кацянё́ кацяня́ты
Р. кацяня́ці кацяня́т
Д. кацяня́ці кацяня́там
В. кацянё́ кацяня́т
Т. кацянё́м кацяня́тамі
М. кацяня́ці кацяня́тах

Іншыя варыянты: кацяня́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́лізаць, -ліжу, -ліжаш, -ліжа; -ліжы; -лізаны; зак., каго-што.

Ачысціць лізаннем.

В. талерку.

Кошка вылізала кацяня.

|| незак. вылі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

котёнок м. кацяня́ и кацянё, -ня́ці ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)