каташо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каташо́к каташкі́
Р. каташка́ каташко́ў
Д. каташку́ каташка́м
В. каташо́к каташкі́
Т. каташко́м каташка́мі
М. каташку́ каташка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каташо́к, -шка́ м., уменьш.-ласк.

1. (вербы, берёзы) серёжка ж.;

2. (подорожника) колосо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каташо́к, ‑шка, м.

Памянш.-ласк. да катах; маленькі катах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі; насенне.

К. кукурузы.

Катахі вярбы.

|| памянш. каташо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| прым. ката́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́сіккаташок’ (карэліц., Жыв, сл.). Да пёс (гл.). Названа паводле падабенства каташка з пушыстым маленькім сабачкам, параўн. коцік ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяро́жкі ’завушніцы, падвескі’ (Ян., Сакал.), сіро́жка ’завушніца’ (Сл. Брэс.), сяро́жкакаташок’ (Мат. Гом.), ’пярсцёнак’ (?): “на ножки сапожки… на ручки серожки” (Доўн.-Зап., Пін., 132). Гл. сергі; у апошнім прыкладзе, магчыма, захавалася першаснае значэнне, параўн. ст.-чув. śürüɣ ’пярсцёнак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серёжка ж.

1. (украшение) завушні́ца, -цы ж.;

2. (на деревьях) каташо́к, -шка́ м., ко́цік, -ка м.;

3. спец. за́шчапка, -кі ж.;

для ми́лого дружка́ и серёжка из ушка́ посл. для мі́лага дру́га і завушні́чка з ву́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Като́к1 ’кола воза’ (Касп., Бяльк.). Параўн. у іншых слав. мовах: рус. като́к ’адрубак бервяна, які падкладваецца пад цяжар для перакочвання яго’; ’кола’, ’воз’, ’калаўрот у крыніцы’ і г. д. Ст.-рус. катъкъ («Боряхуся противъ ихъ,.. крепко и на приступѣхъ изъ пушекъ и изъ пищали и катки болшими», XVI ст.). Падрабязны агляд матэрыялу у Трубачова, Эт. сл., 9, 164–165. Як відаць, гэта лексема, якую Трубачоў адносіць да ліку прасл. (*katъkъ), пашырана толькі ва ўсх.-слав. мовах, дакладней, у рус.ст.-рус.) і бел. Адносна словаўтварэння можна сказаць, што адпаведныя словы ўтвораны па вядомых прасл. мадэлях (дзеяслоў *katati і суф. прасл. *‑ъkъ, вядомы ў розных функцыях).

Като́к2, бат. ’каласок (чароту); каташок (вярбы, бярозы)’ (БРС), каткі ’кветкі вярбы’ (Сцяшк. ЛАГ), каткі́ ’тс’ (Сл. паўн.-зах.; каткі́ таксама тут маюць значэнне ’раллявая канюшына’: «каткі растуць на пасевах, мякінькія, сівенькія, касмаценькія»). У Нас. багня́, багняты ’пушыстыя каташкі на вярбе’ (параўн. багня́ ’ягня’). Відавочна, і като́к у батанічным значэнні паходзіць ад *kotъ, *kotъka (параўн. у Нас. ко́тка ’ягня’, ко́тки ’пушыстыя каташкі на вярбе, якая расце на балотных месцах’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багня́1 ’ягня, баранчык’ (Нас.). Параўн. ст.-укр. багня (XVII ст.) ’тс’, чэш. bahnice ’аўца, што хутка дасць патомства’, славац. bahniatko ’ягня’ і г. д. Да геаграфіі слова параўн. Машынскі, JP, 11, 142–145. Утварэнне на аснове слав. *bagniti sę | (j)agniti sę ’ягніцца, цяліцца’ (форма з b‑ узнікла прэфіксальнай дэкампазіцыяй: ob‑agniti sęo‑bagniti sę‑bagniti sę: польск. bagnić się, чэш. bahniti se, балг. ба́гни се і г. д., гл. Ільінскі, PF, 11, 184; Машынскі, JP, 11, 145–147; Лорэнц, Pomor., I, 13; Лер-Сплавінскі, O pochodzeniu, 159 і наст.; Махэк₂, 221; Брукнер, 197; Бернекер, 24). А ўсё-такі ці не запазычанне гэта ў бел. і ўкр. мовах з зах.-слав. моў?

Багня́2 ’пушыстая пупышка на вярбе’ (Нас.). Параўн. ба́гнята ў Бярынды, 189: «Ва́їе: пру́тье фині́ково, ро́зки дактѷлу, або полмо́вого де́рева, з квѣтом лоза́, ба́гнѧта, шутки». Укр. багня́, багні́ткакаташок, коцік на дрэве’, польск. bagniątko ’тс’ і г. д. Да багня́1 (коцікі на дрэве, асабліва пушыстыя, часта носяць назву ягня, параўн. яшчэ ўкр. ба́зька ’аўца; коцік на дрэве’; слав. (j)agnędъ: чэш. jehněd ’тс’; Бернекер, 25). Параўн. Махэк₂, 221; Бернекер, 25; Брукнер, 197; Ільінскі, PF, 11, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)