карэ́нішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карэ́нішча карэ́нішчы
Р. карэ́нішча карэ́нішчаў
карэ́нішч
Д. карэ́нішчу карэ́нішчам
В. карэ́нішча карэ́нішчы
Т. карэ́нішчам карэ́нішчамі
М. карэ́нішчы карэ́нішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карэ́нішча, -а, н.

1. Падземнае сцябло шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця.

2. Асноўны, галоўны корань дрэва, які з’яўляецца працягам ствала.

|| прым. карэ́нішчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэ́нішча ср. корневи́ще

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карэ́нішча, ‑а, н.

Падземнае сцябло многіх шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця. Карэнішча канюшыны. Карэнішча пырніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карэ́нішча, да корань (гл.) з аугментатыўным суфіксам ішча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карняві́шча ср., см. карэ́нішча

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карэ́нішчавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае карэнішча. Карэнішчавыя расліны. Карэнішчавыя злакі. Карэнішчавае пустазелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мандраго́ра, ‑ы, ж.

Паўднёвая травяністая расліна, карэнішча якой нагадвае чалавечую фігуру; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

[Грэч. mandragoras.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

корневи́ще ср.

1. бот. карэ́нішча, -шча ср.;

2. (корень) ко́рань, -ня м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Карняві́шчакарэнішча, карэнне’ (ТСБМ). Да прыметніка карнявы пры дапамозе суфікса ‑ішча. Гл. корань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)