Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
карэ́нішча, -а, н.
1. Падземнае сцябло шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця.
2. Асноўны, галоўны корань дрэва, які з’яўляецца працягам ствала.
|| прым.карэ́нішчавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карэ́нішчаср. корневи́ще
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карэ́нішча, ‑а, н.
Падземнае сцябло многіх шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця. Карэнішча канюшыны. Карэнішча пырніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карэнішча 2/532, 635; 5/477
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́НІШЧА падземны парастак шматгадовых раслін. У адрозненне ад кораня мае спец. лускападобнае дробнае лісце, пупышкі, прыдаткавыя карані без каранёвага чэхліка і каранёвых валаскоў. Штогод нарастае і ўтварае з верхавінкавых ці пазушных пупышак надземныя парасткі. Асн. функцыі К.: назапашванне пажыўных рэчываў, вегетатыўнае аднаўленне і размнажэнне (гл.Карэнішчавыя расліны).