Ка́рл

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Ка́рл Ка́рлы
Р. Ка́рла Ка́рлаў
Д. Ка́рлу Ка́рлам
В. Ка́рла Ка́рлаў
Т. Ка́рлам Ка́рламі
М. Ка́рле Ка́рлах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мо́нте-Ка́рло г. Мо́нтэ-Ка́рла, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імпе́рыя, ‑і, ж.

1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам. Расійская імперыя. Імперыя Карла Вялікага.

2. Буйная імперыялістычная каланіяльная дзяржава. Брытанская імперыя.

[Ад лац. imperium — улада, дзяржава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́н, ‑у, м.

Разм. Праход, адтуліна, праём. Па вуліцы Карла Маркса стаялі яшчэ сцены камяніц са сляпымі прахонамі вокнаў і дзвярэй. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссялі́цца, ссялюся, сселішся, сселіцца; зак.

Пасяліцца разам, перасяліцца з розных мясцін. Да калектывізацыі на гэтым востраве было нават некалькі хутаркоў, якія пазней ссяліліся ў цэнтр калгаса імя Карла Маркса. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паладзі́н, ‑а, м.

1. Уст. Доблесны рыцар, адданы свайму гаспадару або даме. // перан., іран. Пра чалавека, адданага якой‑н. ідэі або асобе.

2. У сярэдневяковай літаратуры — паплечнік Карла Вялікага або караля Артура.

[Фр. paladin, ад лац. palatinus — прыдворны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завэ́дзганы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завэдзгаць.

2. у знач. прым. Запэцканы, забруджаны. Калі ж Карла, нарэшце, пераплыў і выехаў на бераг — увесь мокры, завэдзганы — зноў заіскрыўся смех у натоўпе. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́ль1 укр. король, рус. король, чэш. král, в.-луж. kral, польск. król, балг. крал, серб.-харв. кра̑љ, славен. kralj, прасл. korlь. Традыцыйная этымалогія зводзіцца да запазычання у якасці тытула імені Карла Вялікага (як цэсар, якое зыходзіла да імені Цэзара). Запазычанне мела месца да метатэзы плаўных у славянскіх мовах, таму гэта фанетычная з’ява атрымала абсалютную храналогію (VIII–IX стст.) у адпаведнасці з даціроўкай праўлення Карла Вялікага. Калі ж не прымаць этымалогіі korlь < Karl, мы адразу пазбаўляемся крытэрыю для храналагізацыі. Існуе іншая магчымасць этымалагізацыі прасл. korlь, для якога словам-крыніцай аб’яўляецца прагерм. karla ’стары, старэйшына’ (ст.-ісл. karl ’муж знатнага роду’, фінскі германізм karilas ’стары’). Прыняцце гэтай гіпотэзы мяняе храналогію запазычання ў бок значна большай старажытнасці (Параўн. Мартынаў, Лекс. взаим., 68–71; Трубачоў, Эт. сл., 11, 82–89).

Каро́ль2 ’трус’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). У значэнні ’трус’ мы сустракаем у бел. дыялектах формы кролік і кроль. Апошняе, на нашу думку, з’яўляецца зваротнай дэрывацыяй ад кролік, якое запазычана з польск. królik. Польская форма, у сваю чаргу, з ням. Künigl < лац. cuniculus. Ням. лексема асэнсоўвалася як Nomen deminulivum ад König ’кароль’ (Бернекер, 572; Фасмер, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлютава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлютаваць.

2. Які прыйшоў у лютасць, злосны, раз’юшаны. Карла ўжо справіўся злезці з каня, узысці на паром, агледзець кожную шчыліну і, нікога не ўбачыўшы, зноў узлез на каня і праскочыў каля .. [сялян] страшным разлютаваным д’яблам. Зарэцкі. Разлютаваны Лявон як крутнуўся, дык тры Алішэўцы разляцеліся, што тыя трэскі. Сабаленка. // Які вырашае лютасць, злосць. А цешча, седзячы каля .. [Глашы], падцяўшы губы, зняважліва свідравала зяця разлютаваным позіркам. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

1. Малюнак, рысунак, вялікая фатаграфія чалавека або групы людзей. Скульптурны партрэт. □ На адной сцяне віселі партрэты Карла Маркса і Леніна. Колас. Змітрок і Таня разам глянулі на сцяну, дзе побач з партрэтам бацькі з нядаўняга часу вісеў і матчын партрэт. Ваданосаў. // Разм. Пра таго, хто вельмі падобны да каго‑н. — [Дачка] у яго адна была і, акрамя таго, — выліты партрэт нябожчыцы-жонкі. Мележ.

2. Апісанне знешнасці персанажа ў літаратурным творы. Вось як жывога, дзядзьку бачу. Я тут партрэт яго зазначу. Ён невысок, не надта ёмак. Колас. // Характэрныя рысы, агульная характарыстыка каго‑, чаго‑н. Часта з адзінкавых трапных дэталей або асобных персанажаў ствараецца калектыўны партрэт воінскай масы, народа. Дзюбайла.

•••

Кабінетны партрэт — фатаграфія пэўных памераў (18×24); невялікі партрэт.

[Фр. portrait.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)