Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мо́нтэ-Ка́рланескл.м. Monte Cárlo n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МО́НТЭ-КА́РЛА (Monte Carlo),
горад у Манака. Каля 12 тыс.ж. (1997). Порт на Міжземным м. Кліматычны курорт. Буйны цэнтр міжнар. турызму і банкаўскіх аперацый. Сусветна вядомае казіно, пабудаванае ў 1878 (дае каля 4% нац. гадавога прыбытку). Суднарамонт. Адна з самых магутных у Еўропе радыёстанцый. Оперны т-р Музей выяўл. мастацтваў. Штогадовыя міжнар. фестывалі цыркавога мастацтва, тэлевізійных фільмаў і інш. Штогадовыя сусв. «Ралі Монтэ-Карла» (з 1911). Штаб-кватэра Міжнар. акадэміі па турызме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пінскі Карла Барамея касцёл 8/438, 440—441 (укл.), 442
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«САН-КА́РЛА»
(Teatro San Carlo),
тэатр оперы і балета ў г. Неапаль (Італія). Адкрыты ў 1737. Будынак пабудаваны па праекце архітэктараў Дж.А.Медрана і А.Карасале. У 18 ст. ставіліся оперы Л.Леа, І.Гасе, К.В.Глюка, Дж.Паізіела, Д.Чымарозы і інш. У 19 ст. прайшлі прэм’еры некат. опер Дж.Расіні, Г.Даніцэці, Дж.Вердзі, Ж.Бізэ, Ш.Гуно, Дж.Меербера, Р.Вагнера і інш. У 20 ст.вял. месца ў рэпертуары займалі творы кампазітараў Італіі І.Піцэці, Р.Дзанданаі, Ф.Альфана і інш., творы замежных кампазітараў Р.Штрауса, А.Анегера, І.Стравінскага. У т-ры выступалі вядомыя спевакі І.Кольбран, М.Гарсія, Д.Данцэлі, А.Паці, Б.Джыльі, Г.Пазера, П.Дамінга, М.Кабалье, Р.Кабайванская, Л.Павароці, І.Архіпава і інш.; салісты балета Ф.Чэрыта, К.Грызі, Л. дэ Ларэнца, А.Вісконці, М.Бардзін, Э.Мацукелі, В.Нардзі і інш. Сярод дырыжораў т-ра Дж.Патане, Ж.Прэтр, Дж.Прытчард, М.Росі, К.Франчы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НТЭ-КА́РЛА МЕ́ТАД (назва ад г.Монтэ-Карла, які вядомы сваім ігральным домам),
метад статыстычных выпрабаванняў, лікавы метад прыбліжанага рашэння задач з дапамогаю мадэліравання выпадковых працэсаў.
Для рашэння задачы М.-К.м. выбіраецца працэс, у якім некат. імавернасная характарыстыка роўная шуканаму рашэнню. Потым працэс мадэліруецца і эксперыментальна знаходзіцца стат. ацэнка характарыстыкі. Гэтая ацэнка і бярэцца за прыбліжанае рашэнне. Выкарыстоўваецца пры рашэнні задач фізікі, радыётэхнікі, тэорыі масавага абслугоўвання, выліч. матэматыкі і інш.Найб. пашырыўся пасля стварэння ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЛА МА́РКСА ПІК,
найвышэйшая вяршыня Шахдарынскага хр. на Зах. Паміры, у Таджыкістане. Выш. 6726 м. Ледавікі (агульная пл. 26,7 км²). Упершыню вяршыні дасягнулі сав. альпіністы ў 1946.