каранёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кораня (у 1 знач.). Каранёвая сістэма раслін. Каранёвыя захворванні бульбы.

2. Які мае адносіны да кораня слова; карэнны. Каранёвая марфема. Каранёвая роднасць слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каранё́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каранё́вы каранё́вая каранё́вае каранё́выя
Р. каранё́вага каранё́вай
каранё́вае
каранё́вага каранё́вых
Д. каранё́ваму каранё́вай каранё́ваму каранё́вым
В. каранё́вы (неадуш.)
каранё́вага (адуш.)
каранё́вую каранё́вае каранё́выя (неадуш.)
каранё́вых (адуш.)
Т. каранё́вым каранё́вай
каранё́ваю
каранё́вым каранё́вымі
М. каранё́вым каранё́вай каранё́вым каранё́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Райля́ ’ралля (звычайна веснавое ворыва)’ (астрав., навагр., ЛА, 2). Вынік нерэгулярнай дысіміляцыі доўгага лʼ, успрынятага як каранёвая група зычных, у ралля́1 (гл.): лʼлʼ > jлʼ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычабе́ніцца (прычэбеніцца) ’прычапіцца, прыстаць’ (ТС). Фармальна каранёвая частка суадносіцца з чэбень ’каркас галаўнога ўбору’, вытворнага ад набіць ’сціскаць’ (ТС). Сумнеўная сувязь з рус. арханг. чабанить, чебанить ’прыставаць да берага’, алан. ’хутка рухацца, бегчы’, якія Трубачоў у Фасмера (4, 308) параўноўвае з рус. табанить (гл. табаніць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашаты́рыцца, нашатурыцца ’натапырыцца’ (Сл. ПЗБ; слонім., стаўбц., Жыв. сл.; Нар. сл.), нашатірыцца ’надзьмуцца’ (Жд. 2), нашатыраны, нашату́раны ’натапыраны; насцярожаны’ (Сл. ПЗБ; мін., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з варыянтнай асновай, у склад якой уваходзіць узмацняльнае *še (< *če), каранёвая частка можа суадносіцца з тыраць, тыркаць (гл.), параўн. шатырыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напамке́ ’ні ў галаве’ (Жд. 1). Як відаць з ілюстрацыі (Я паляджу, але мне ні напамке запытацца) > значэнне іншае ’ў галаве, на памяці’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на памні, назоўнік у форме він. скл. мн. л. ад незафіксаванага *памок, аднак не выключана ўтварэнне па мадэлі тыпу напрасткі, нацямкі і г. д., дзе ў якасці структурнай часткі выступае каранёвая марфема адпаведнага прыметніка, дзеяслова, назоўніка і г. д. Гл. пимяць, памятиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляп ’кусок дрэва, скамечаная ануча і пад., якія засоўваюцца ў рот жывёле ці чалавеку, каб не даць магчымасці кусацца або крычаць’ (ТСБМ), ’род драўлянага цвіка’ (Нас.). Укр. кляп, рус. кляп ’тс’. Этымалогія ненадзейная. Супастаўленне з прасл. klękati, аснова, якой звязваецца з kel‑, тыпова каранёвая (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 34). Трэба звярнуць увагу на тое, што распаўсюджанне гэтай лексемы абмяжоўваецца ўсходнеславянскім арэалам, таму рэканструкцыя яе праславянскай формы малаверагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длабка ’планка, якая прыбіваецца пад з’езджаны полаз у санях’ (Мат. Гом.), подпапка ’тс’ (Сцяц.). Відаць, таго ж паходжання, што і падлу́бак ’планка на полаз’, каранёвая частка якіх выступае таксама ў надставіш ’вузкая планка, што набіваецца на капылы паверх вязоў’, надулубкі ’вязок ў санях’, падубець ’памаразень’, што ідэнтыфікуецца з ‑сіьІЬ‑, гл. даўбаць ’дзяўбаць, рабіць выемку’ (Цыхун, SOr, 39, 281), параўн. таксама надаўб, падпанкі. Сцяцко выводзіць подпапка ад падлапіць ’даць латку’ (Сцяцко, СНЛ, 183). Хутчэй за ўсё — народнаэтымалагічнае асэнсаванне, гл. лапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распасце́рціся ’раздацца, раздзьмуцца, раскрыцца, заняць сабой шырокі абшар, шырока сесці або легчы’, ’натапырыцца’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), распасцірацца ’гаварыць многа’ (Растарг.), фіксуецца ў XVI ст. ст.-бел. розъпостри (Карскі, 1, 95). Параўн. польск. rozpostrzeć, rospościerać ’сцяліць’, славен. razprostirati, razprostreti ’тс’, ’распасціраць’. Паводле Брукнера (522), каранёвая частка ў славянскіх мовах часцей за ўсё ў спалучэнні з прыстаўкай *pro‑, параўн. прастора, прасцерці (гл.), з чаргаваннем галосных асновы (< *stre‑, *ster‑, *stor‑, *stъr‑ і інш.), сюды ж распастыры́ць ’распасцерці’ (Сцяц.), распастры́ць ’разаслаць, разгладзіць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)