каралі́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
каралі́нскі |
каралі́нская |
каралі́нскае |
каралі́нскія |
| Р. |
каралі́нскага |
каралі́нскай каралі́нскае |
каралі́нскага |
каралі́нскіх |
| Д. |
каралі́нскаму |
каралі́нскай |
каралі́нскаму |
каралі́нскім |
| В. |
каралі́нскі (неадуш.) каралі́нскага (адуш.) |
каралі́нскую |
каралі́нскае |
каралі́нскія (неадуш.) каралі́нскіх (адуш.) |
| Т. |
каралі́нскім |
каралі́нскай каралі́нскаю |
каралі́нскім |
каралі́нскімі |
| М. |
каралі́нскім |
каралі́нскай |
каралі́нскім |
каралі́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
па́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. чым і без дап. Вылучаць, распаўсюджваць які‑н. пах. Асабліва здорава, зусім па-хатняму, пахла ў зямлянцы цыбуля. Брыль. Рукі пахнуць зярнятамі, Што высяваў, Ці снапамі, нажатымі У часе жніва. Арочка. Пасля летняга цёплага дажджу каралінская вуліца пахне кветкамі і духмянай мятай. Сабаленка. / у безас. ужыв. У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. Мележ. У паветры пахла сенам, грыбамі. С. Александровіч.
2. перан.; чым. Разм. Мець прыкметы або рысы чаго‑н. [Багуцкі:] — Я даўно заўважыў яго злачынную работу, якая пахла нічым іншым, як звычайнай дыверсіяй. Лынькоў. / у безас. ужыв. Раптам .. [Міхал Тварыцкі] убачыў грошы. Гэта быў ужо не трохсотрублёвы пачак. Тут пахла ўжо не сотнямі, а тысячамі. Чорны.
3. перан.; чым. Разм. Сведчыць пра набліжэнне чаго‑н., магчымасць чаго‑н. — Вы ведаеце, што гэта пахне выключэннем, мой юны сябра? — сказаў Гедымін. Караткевіч. — Вось што, сынок, — Еўдакім узяў Юрку за плячо. — Бяжы да старшыні, скажы, што госці завіталі. А я сачыць за імі буду. Тут нечым нядобрым пахне... Курто. / у безас. ужыв. З дахаў звісаюць доўгія ледзя[ш]ы капяжу. Пахне вясной. Асіпенка.
•••
Грошы не пахнуць гл. грошы.
Зямлёю пахнуць — быць блізкім да смерці (пра вельмі хворага, пра зусім старога чалавека).
І не пахне чым‑н. — няма і не прадугледжваецца з’яўлення, наступлення чаго‑н.
Порахам пахне — пагражае вайна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)