караву́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вайсковая ўзброеная варта.

Выклікаць к.

2. Абавязкі па ахове чаго-н.

Несці к.

Узяць каго-н. пад к.

3. у знач. выкл. Заклік на дапамогу пры небяспецы (разм.).

К!

Ратуйце!

Узяць на каравул — аддаць пашану асобым ружэйным прыёмам.

|| прым. караву́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

К. начальнік.

Змяніць каравульных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караву́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. караву́л караву́лы
Р. караву́ла караву́лаў
Д. караву́лу караву́лам
В. караву́л караву́лы
Т. караву́лам караву́ламі
М. караву́ле караву́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

караву́л

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

караву́л м.

1. в разн. знач. карау́л;

змяні́ць к. — смени́ть карау́л;

не́сці к. — нести́ карау́л;

2. в знач. межд., разг. карау́л;

узя́ць пад к. — взять под карау́л (под стра́жу);

браць на к. — браць на карау́л;

хоць к. крычы́ — хоть карау́л кричи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караву́л, ‑а, м.

1. Узброеная варта. [Койфер] выклікаў каравул. Праз хвіліну салдаты абкружылі яго дом. Шамякін. Часам даносяцца з аэрадрома прыглушаныя травой крокі людзей, відаць — змяняецца каравул. Лынькоў.

2. Нясенне варты; абавязкі па ахове чаго‑н. Несці каравул. □ Сходзіць [Мікалай] у каравул, пачысціць аўтамат і цэлыя суткі адпачывае. Алешка.

3. у знач. выкл. Разм. Заклік на дапамогу ў выпадку небяспекі. Каравул! Палкоўніка ўкралі. Лынькоў.

•••

Узяць на каравул гл. узяць.

Браць (узяць) пад каравул гл. браць.

Хоць каравул крычы гл. крычаць.

[Ад цюрк. караул — варта, дазор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разво́д², -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Агляд і размеркаванне па пастах падраздзяленняў, прызначаных у каравул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карау́л м.

1. сущ. ва́рта, -ты ж., мн. нет; караву́л, -ла м.;

почётный карау́л ганаро́вая ва́рта;

полево́й карау́л воен. палявы́ караву́л;

2. межд. караву́л, гвалт, рату́йце;

хоть карау́л кричи́ хоць караву́л (гвалт) крычы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаўптва́хта, -ы, ДМ -хце, ж.

1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых.

Пасадзіць на гаўптвахту.

2. Галоўны каравул у крэпасці, горадзе, а таксама каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула (уст.).

|| прым. гаўптва́хтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́льваць

‘перамагаць каго-небудзь, што-небудзь; падсілкоўваць каго-небудзь, што-небудзь, узмацняць што-небудзь (пасільваць каравул)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасі́льваю пасі́льваем
2-я ас. пасі́льваеш пасі́льваеце
3-я ас. пасі́львае пасі́льваюць
Прошлы час
м. пасі́льваў пасі́львалі
ж. пасі́львала
н. пасі́львала
Загадны лад
2-я ас. пасі́львай пасі́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасі́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ру́нда ст.-бел. ’дазор, каравул’ (Ст.-бел. лексікон). З ням. Runde ’кола, круг; абход’, відаць, праз польскую, параўн. Фасмер, 3, 517.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)