капры́зніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. капры́зніца капры́зніцы
Р. капры́зніцы капры́зніц
Д. капры́зніцы капры́зніцам
В. капры́зніцу капры́зніц
Т. капры́зніцай
капры́зніцаю
капры́зніцамі
М. капры́зніцы капры́зніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

капры́зніца ж., разг. капри́зница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капры́зніца, ‑ы, ж.

Жан. да капрызнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капры́знік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Капрызны чалавек, капрыза.

|| ж. капры́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капри́зница разг. капры́зніца, -цы ж., капры́за, -зы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мазю́ка ’плаксун’, ’капрызніца, песта’ (слонім., Жыв. сл.) — да ма́заць (гл.). Аб суфіксе ‑юка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намазклі́вы ’ўпарты’ (браг., рэч., Мат. Гом.), параўн. укр. палес. намазкліва, намбзклювата, намосклювата, намизкувата (Полесский этнолингвистический сборник. M., 1983, 191). Няясна, магчыма, да мазацца ’капрызнічаць, песціцца’, мизакапрызніца, песта’, мазлівы ’капрызны, спешчаны’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́за1 ’каламазь’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑а (Слаўскі, SP, 1, 59). Да ма́заць (гл.).

Ма́за2капрызніца, песта’ (ТС). Утворана аналагічна, як папярэдняе. Параўн. яшчэ палес. ма́зя ’тс’, ’плакса’; тураўск. мазаны ’збалаваны, спешчаны’ (ТС) адпавядае чэш. mazna ’распешчаная жанчына’, серб.-харв. ма́зница ’тс’, чэш. rozmazlenec ’пястун’. Як і чэш., палес. лексемы — да ма́заць, чэш. mazati se з экспрэсіўным адценнем, серб.-харв. ма́зити ’патураць’, ’ліслівіць, дагаджаць’. Сюды ж ма́зацца ’песціцца, капрызіць’, ма́заць ’патураць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазе́па1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпакапрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапы́рыць ’паднімаць, ставіць тарчма, настаўляць (валасы, шэрсць і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), тапы́рыць ’апранаць з шыкам’ (Нас.), тапы́рыць ву́шы ’стрыгчы вушамі (пра каня)’ (Жыв. св.), тапы́рыцца ’стаяць тарчма, напружвацца, супраціўляцца’ (ТСБМ), ’распускаць пер’е, настыбурчвацца’ (Шат., Гарэц., Нас.), ’гневацца, злавацца’, ’апранацца з шыкам’ (Нас.), ’задавацца, фанабэрыцца’ (Некр. і Байк.), сюды ж тапы́ря ’капрызнік, капрызніца’ (Юрч. Фраз. 2), тапы́рны ’горды, напышлівы, вычварны’ (Шпіл.). Укр. дыял. топи́рити ’натапырваць’, рус. топы́ритъ ’падымаць дыбка, натапырваць’. Да пы́рыць (гл.), якое, як мяркуюць, роднаснае да пяро́, пе́р’е (ЕСУМ, 5, 598; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 98), што неабавязкова. Пачатак слова ідэнтыфікуюць з экспрэсіўным ‑то‑ ў рус. растопы́ритъ ’развесці, расставіць’ (Фасмер, 3, 446; сумненні гл. Пятлёва, Этимология–1978, 66), або выводзяць з прыстаўкі ото‑ ў рус. отопы́риться ’надуцца, наставіцца, распушыць пер’е’, гл. Тадораў, Зб. Варбат, 361: тут адмаўляецца агульнае паходжанне з рус. топо́рщить ’тс’ (гл. тапоргичыць, тапыршчыць). Несумненна збліжэнне некалькіх этымалагічна розных, але блізкіх па значэнні слоў, параўн. яшчэ тапарашчыць, тапурыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)