ка́нцік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ка́нцік |
ка́нцікі |
| Р. |
ка́нціка |
ка́нцікаў |
| Д. |
ка́нціку |
ка́нцікам |
| В. |
ка́нцік |
ка́нцікі |
| Т. |
ка́нцікам |
ка́нцікамі |
| М. |
ка́нціку |
ка́нціках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ка́нцік м.
1. уменьш. ка́нтик; см. кант I;
2. разг. скла́дка (на брюках)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́нцік, ‑а, м.
Памянш. да кант 1; тое, што і кант 1 (у 2 знач.). Цяпер уявіце сабе белую, з сінімі канцікамі на рукавах, каўнерыку і кішэнях, сукенку. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кант¹, -а, М ка́нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Востры край, рабро чаго-н.
К. стала.
2. Каляровы шнурок, аблямоўка па краях або швах адзення, часцей форменнага.
3. Палоска, якой абклеены (абведзены) па краях у выглядзе рамкі малюнак, табліца і пад.
|| памянш. ка́нцік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. ка́нтавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Націснуўшы ці сціснуўшы, зламаць, змяць, расплюшчыць, раздушыць. Расціснуць ягаду. □ Я расціснуў цыгарэту ў попельніцы і дастаў з палічкі над сталом пачак махоркі, купленай на выпадак. М. Стральцоў. «Хаця б іх [памідоры] не расціснуць, — з’яўляецца думка, і я ўсхопліваюся, каб паставіць мех пры сцяне. С. Александровіч. [Кастусь:] — Пане старшы, я вінаваты перад вамі. Дужаўся з Аляшкевічам і расціснуў ваш гадзіннік. С. Александровіч. // Прыціснуўшы чым‑н. цяжкім, пакалечыць, забіць. [Кюблер] спыніўся перад .. [дзяўчынкай] і падумаў, што калі з размаху адчыніць дзверы, то гэтую малую можна расціснуць на блін, бо дзверы даставалі да самай сцяны. Шамякін. / у безас. ужыв. — Адкрытыя дзверы былі, а Пецечка ручкаю за канцік узяўся. Вагон — то-орг. А яму — расціснула ручаньку... Савіцкі.
2. Перастаўшы сціскаць, раскрыць (пальцы, зубы, губы і пад.); разняць, расшчаміць. Расціснуць кулак. □ Апусціўшы вочы, .. [чалавек] з цяжкасцю расціснуў пальцы і кінуў доўбню ў агонь. Караткевіч.
3. Разм. груб. Выпіць (спіртныя напіткі). [Шыковіч:] — Доктар Яраш! У машыне ў мяне ёсць бутэлька каньяку... Давай расціснем. Шамякін. — Ну, выпілі мы. Зяць прыехаў. Дык чаму ж з радасці бутэльку не расціснуць? Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)