Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ка́нцікм.
1.уменьш. ка́нтик; см. кант I;
2.разг. скла́дка (на брюках)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́нцік, ‑а, м.
Памянш.да кант 1; тое, што і кант 1 (у 2 знач.). Цяпер уявіце сабе белую, з сінімі канцікамі на рукавах, каўнерыку і кішэнях, сукенку.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́нцікмпамяншгл Kante
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кант¹, -а, М ка́нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Востры край, рабро чаго-н.
К. стала.
2. Каляровы шнурок, аблямоўка па краях або швах адзення, часцей форменнага.
3. Палоска, якой абклеены (абведзены) па краях у выглядзе рамкі малюнак, табліца і пад.
|| памянш.ка́нцік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым.ка́нтавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Націснуўшы ці сціснуўшы, зламаць, змяць, расплюшчыць, раздушыць. Расціснуць ягаду. □ Я расціснуў цыгарэту ў попельніцы і дастаў з палічкі над сталом пачак махоркі, купленай на выпадак.М. Стральцоў.«Хаця б іх [памідоры] не расціснуць, — з’яўляецца думка, і я ўсхопліваюся, каб паставіць мех пры сцяне.С. Александровіч.[Кастусь:] — Пане старшы, я вінаваты перад вамі. Дужаўся з Аляшкевічам і расціснуў ваш гадзіннік.С. Александровіч.// Прыціснуўшы чым‑н. цяжкім, пакалечыць, забіць. [Кюблер] спыніўся перад .. [дзяўчынкай] і падумаў, што калі з размаху адчыніць дзверы, то гэтую малую можна расціснуць на блін, бо дзверы даставалі да самай сцяны.Шамякін./убезас.ужыв.— Адкрытыя дзверы былі, а Пецечка ручкаю за канцік узяўся. Вагон — то-орг. А яму — расціснула ручаньку...Савіцкі.
2. Перастаўшы сціскаць, раскрыць (пальцы, зубы, губы і пад.); разняць, расшчаміць. Расціснуць кулак. □ Апусціўшы вочы, .. [чалавек] з цяжкасцю расціснуў пальцы і кінуў доўбню ў агонь.Караткевіч.
3.Разм.груб. Выпіць (спіртныя напіткі). [Шыковіч:] — Доктар Яраш! У машыне ў мяне ёсць бутэлька каньяку... Давай расціснем.Шамякін.— Ну, выпілі мы. Зяць прыехаў. Дык чаму ж з радасці бутэльку не расціснуць?Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)