канцавы́, -а́я, -о́е.

Які знаходзіцца на канцы чаго-н., з’яўляецца канцом.

Канцавая станцыя.

К. прыпынак тралейбуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́піца, -ы, ж.

У пазваночных жывёлін: канцавая частка пазваночніка, якая выступае каля хваста.

|| прым. рэ́пічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канцавы́ канцава́я канцаво́е канцавы́я
Р. канцаво́га канцаво́й
канцаво́е
канцаво́га канцавы́х
Д. канцаво́му канцаво́й канцаво́му канцавы́м
В. канцавы́ (неадуш.)
канцаво́га (адуш.)
канцаву́ю канцаво́е канцавы́я (неадуш.)
канцавы́х (адуш.)
Т. канцавы́м канцаво́й
канцаво́ю
канцавы́м канцавы́мі
М. канцавы́м канцаво́й канцавы́м канцавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэрміна́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. У транспартных сетках: месца пасадкі або высадкі пасажыраў пагрузкі або выгрузкі грузаў і іх накаплення.

Мытны т.

Т. аэрапорта.

2. Канцавая частка сістэмы, якая забяспечвае сувязь сістэмы з навакольным асяроддзем.

Плацежны т.

Купіць білет праз т.

3. Прыстасаванне ў ЭВМ, прызначанае для ўводу і вываду інфармацыі.

Камп’ютарны т.

|| прым. тэрміна́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Накатага́ніць ’наварыць’ (Мат. Гом.). У слове ідэнтыфікуецца прыстаўка на- і канцавая частка, звязаная з таган ’вялікі касцёл’, што датычыць ‑ка‑, то яна можа быць суаднесена з вядомай экспрэсіўнай прыстаўкай ка‑, параўн. катурхаць (гл.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канцавы́, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца на канцы чаго‑н., з’яўляецца канцом. Канцавы прыпынак аўтобуса. □ Міхал з Антосем, як старыя, Займалі месцы канцавыя І іх трымаліся выключна. Колас. Да лесу ад Андрэя зусім блізка: ён жыў з самага краю Лонвы, яго хата была канцавая ў вёсцы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Манке́т, манке́ты, малар. манкэ́та, манкатэ́канцавая частка рукава, манжэт’ (Касп., Сл. Брэс., Сцяц., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; в.-дзв., Шатал.; гродз., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг.; слонім., Шн. 3), ’частка рукавіцы’ (Жд. 1). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) манке́та ’манжэта’. Запазычана з польск. mankiet ’тс’ (Кюнэ, 76; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 31), якое з італ. manichetta ’рукаўчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўто́бус (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Autobus, якое з франц. autobus; утворана з auto ’аўтамабіль і суфіксальнага элемента ‑bus (адсечаная канцавая частка з omnibus ’экіпаж для ўсіх’), гл. Шанскі, 1, А, 31, дзе насуперак Фасмеру, 1, 60, адмаўляецца па гістарычных прычынах польскае пасрэдніцтва. Пра элемент ‑бус гл. таксама Лапіна, РР, 1968, 5, 110–111; Брагіна, Неологизмы в рус. яз., M., 1973, 188–190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оконе́чность ж.

1. (край чего-л.) уст. край, род. кра́ю м.;

2. (конец) кане́ц, род. канца́ м., канцава́я ча́стка;

3. (конечность) анат., уст. кане́чнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)