Кандра́тка ў спалучэнні братка‑кандратка ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця), кандрацька ’тс’ (бярэз. Сл. паўзі.-зах.). Ад імя Кандрат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўлю́к ’слімак’ (воран., Сл. ПЗБ). Да імя Паўлюкс Павел. Параўн. адыменныя назвы божай кароўкі (СоссіпеПа septempunctata): λурыўка, Пятро, Тодар, Андрзика, Федарка, Іванька, Кандратка, Сідарка (Шаталава, З жыцця, 156–178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спра́ўдзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Ажыццявіцца, здзейсніцца; збыцца. Мары тысячагоддзяў Аб светлай долі чалавецтва Спраўдзяцца ў жыцці. Бядуля. [Барашкін] проста верыў у тое, што гэтыя планы павінны абавязкова спраўдзіцца. Савіцкі. — А божачка мой, Кандратка прыйшоў! — з радасці загаласіла.. [маці]. — Сон спраўдзіўся. Лобан.

2. Аказацца правільным, пацвердзіцца. Чуткі пра выклік у камісію спраўдзіліся. Лынькоў. [Рыгорава] падазронасць і здагадка спраўдзіліся. Адамчык. Меркаванне камандзіра брыгады спраўдзілася. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́тра-паўла ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (брасл., ЛА, 1), Пётра–Паўла (міёр., брасл., З жыцця, 169). Другасна збліжаная з імёнамі апосталаў Пятра і Паўла назва, якую нельга адрываць ад бедрык ’тс’ (гл.) (Трубачоў, Этимология–1975, 12). Сюды ж пе́транка ’божая кароўка, Coccinella’ (Сцяшк. Сл.). Суфікс ‑ка, як у іншых ласкальных назвах насякомага: кароўка, андрэйка, бедарка, матрунка, кандратка і інш. (гл. Шаталава, З жыцця, 166–178). Параўн. пе́трык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)