канава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кану́ю кану́ем
2-я ас. кану́еш кану́еце
3-я ас. кану́е кану́юць
Прошлы час
м. канава́ў канава́лі
ж. канава́ла
н. канава́ла
Загадны лад
2-я ас. кану́й кану́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кану́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Канава́ць ’вызначаць’, канаванне ’вызначэнне лёсу’, наканаваны ’загадзя вызначаны’ (Нас.). Утворана ад кон ’вызначэнне лёсу’, ’чарга’, якое з’яўляецца прасл. konъ > (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наканована, наканава́на ’суджана, прадвызначана’ (бялын., Янк. 3.; Гарэц., барыс., Шн. 2), параўн.: калі памру, значыць, гэто так накановано (Дэмб.). Да кон, канаваць ’вызначаць лёс’, што звязана з уяўленнем пра вызначэнне лёсу чалавека ў самым пачатку яго жыцця, параўн. у Насовіча: Кому бог якую смерць конуець, наконуець, так і ўміраець кажен (Нас., 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)