кана́ва, -ы, мн. -ы, -на́ў, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

Асушальная к.

|| памянш. кана́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кана́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Кана́ва
Р. Кана́вы
Д. Кана́ве
В. Кана́ву
Т. Кана́вай
Кана́ваю
М. Кана́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кана́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кана́ва кана́вы
Р. кана́вы кана́ў
Д. кана́ве кана́вам
В. кана́ву кана́вы
Т. кана́вай
кана́ваю
кана́вамі
М. кана́ве кана́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кана́ва ж. кана́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́ва ж. роў, род. ро́ва м., кана́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́ва, ‑ы, ж.

Доўгі неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады. Асушальная канава. □ Паходня засвяціў ліхтарыкам, шукаючы кладку цераз прыдарожную канаву. Хадкевіч. Абкапалі [хлопцы] палаткі канавамі, каб пад іх не падцякала вада. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кана́ва, кына́ва ’доўгі неглыбокі і нешырокі роў для сцёку вады’ (ТСБМ, Сержп. Ск., Сцяшк., Яруш., Бяльк.; ганц., вільн., гарад. Сл. паўн.-зах.); ’пашыранае і выраўненае рэчышча’ (слаўг., Яшк.); міёр. къна́вінаканава’, дубров. кына́ў, міёр. (Нар. словатв.), кана́ўка (Сцяшк.; ветк., слаўг., Яшк.). Н.-луж. kanała ’тс’. Пераробленае польск. kanał ’канал’ (параўн. бел. дубров.) > канаў, аднак незвычайнасць заканчэння на ‑ў прывяла да рэгулярнага афармлення ў ‑ва (напр., як ва́рава ’мноства’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канава, роў, траншэя, канал, кювет, калектар; рыншток (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абро́слы, -ая, -ае.

Які зарос; пакрыўся расліннасцю, валасамі, шчаціннем.

Аброслая алешнікам канава.

Аброслыя шчокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ары́к, -а, мн. -і, -аў, м.

У Сярэдняй Азіі: арашальны канал, канава.

|| прым. ары́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)