камісарыя́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. камісарыя́т камісарыя́ты
Р. камісарыя́та камісарыя́таў
Д. камісарыя́ту камісарыя́там
В. камісарыя́т камісарыя́ты
Т. камісарыя́там камісарыя́тамі
М. камісарыя́це камісарыя́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камісарыя́т, -а, М -рыя́це, мн. -ы, -аў, м.

Назва некаторых дзяржаўных і адміністрацыйных устаноў, на чале якіх стаіць камісар.

Народны к.

Ваенны к.

|| прым. камісарыя́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камісарыя́т м. комиссариа́т;

наро́дны к.ист. наро́дный комиссариа́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камісарыя́т, ‑а, М ‑рыяце, м.

Дзяржаўная або адміністрацыйная ўстанова, на чале якой стаіць камісар. Ваенны камісарыят. Народны камісарыят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

комиссариа́т камісарыя́т, -та м.;

вое́нный комиссариа́т вае́нны камісарыя́т;

наро́дный комиссариа́т ист. наро́дны камісарыя́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваенкама́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Ваенны камісарыят.

Раённы в.

|| прым. ваенкама́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваенкама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Ваенны камісарыят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваенкама́т м. (вае́нны камісарыя́т) военкома́т (вое́нный комиссариа́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наркама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Народны камісарыят (афіцыйная назва, якой карысталіся да 15 сакавіка 1946 г.). Прадстаўнік наркамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

военкома́т (вое́нный комиссариа́т) ваенкама́т, -та м. (вае́нны камісарыя́т);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)