Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
камісарыя́т, -а, М -рыя́це, мн. -ы, -аў, м.
Назва некаторых дзяржаўных і адміністрацыйных устаноў, на чале якіх стаіць камісар.
Народны к.
Ваенны к.
|| прым.камісарыя́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
камісарыя́тм. комиссариа́т;
○ наро́дны к. — ист. наро́дный комиссариа́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
камісарыя́т, ‑а, М ‑рыяце, м.
Дзяржаўная або адміністрацыйная ўстанова, на чале якой стаіць камісар. Ваенны камісарыят. Народны камісарыят.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камісарыя́тм. Kommissariát n -(e)s, -e;
наро́дны камісарыя́тгіст. Vólkskommissariat n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
камісарыя́т
(фр. commissariat)
установа, на чале якой стаіць камісар 1 (напр. раённы ваенны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Закаўказскі камісарыят 1/45; 3/384
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗСКІ КАМІСАРЫЯ́Т,
орган дзярж. улады ў Закаўказзі ў 1917—18. Створаны 28.11.1917 у г. Тбілісі меншавікамі, эсэрамі, дашнакамі і мусаватыстамі пры падтрымцы краін Антанты. Кіраўнік Я.Гегечкоры. Праводзіў палітыку на адрыў Закаўказзя ад Сав. Расіі. 26.3.1918 скасаваны Закаўказскім сеймам, выканаўчая ўлада перайшла да Закаўказскага часовага ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫ КАМІСАРЫЯ́Т,
ваенкамат, орган мясц.ваен. кіравання на Беларусі і ў некаторых інш. краінах. Задачы: падрыхтоўка моладзі да нясення ваеннай службы, правядзенне прызываў на тэрміновую ваен. і альтэрнатыўную службу і вучэбныя зборы, ажыццяўленне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ваен. мабілізацыі, выкананне інш. абаронных мерапрыемстаў. Для правядзення прызываў на ваен. службу пры ваенных камісарыятах ствараюцца прызыўныя камісіі.