камлы́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -лы́г, ж.

Вялікі абломак якой-н. цвёрдай масы.

К. зямлі.

|| прым. камлы́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камлы́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. камлы́га камлы́гі
Р. камлы́гі камлы́г
Д. камлы́зе камлы́гам
В. камлы́гу камлы́гі
Т. камлы́гай
камлы́гаю
камлы́гамі
М. камлы́зе камлы́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

камлы́га ж. глы́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камлы́га, ‑і, ДМ ‑лызе, ж.

Вялікі бясформенны кусок, абломак якой‑н. цвёрдай масы. Раскідаючы ў бакі камлыгі сплюшчанай дарожкай зямлі,.. паволі паўзлі танкі. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камлы́га ’вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдай масы, ком, глыба зямлі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яшк.), зборн. камлы́жжа ’камякі мёрзлай зямлі’ (Яўс.; бялын., Янк. I; Нас.), камлы́жына ’сухі ком зямлі на раллі, не разбіты бараной’ (Мядзв.), камлы́шка ’тс’ (Бяльк.), камлы́жыць ’рабіць шар з чаго-небудзь мяккага’ (Нас.). Утворана, відавочна, ад камлаты (гл. камель2) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ыга (як касты́га < касцяны гузік; Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камлы́жына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і камлыга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камлы́жына ж., разг., см. камлы́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глы́ба камлы́га, -гі ж.; глы́ба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каба́нII м., спец. (глыба) камлы́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гамлы́га ’вялікі кавалак цвёрдай зямлі на ўзараным ці засеяным полі’ (слаўг., Яшкін). Азванчэннем пачатковага зычнага (асіміляцыяй) з камлы́га ’тс’ (гл. матэрыял аб гэтай апошняй форме таксама ў Яшкіна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)