камзо́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Даўнейшая мужчынская верхняя вопратка, звычайна без рукавоў.

|| прым. камзо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камзо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. камзо́л камзо́лы
Р. камзо́ла камзо́лаў
Д. камзо́лу камзо́лам
В. камзо́л камзо́лы
Т. камзо́лам камзо́ламі
М. камзо́ле камзо́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камзо́л м., уст. камзо́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камзо́л м., уст. камзо́л, -ла м.; камізэ́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камзо́л, ‑а, м.

Уст. Тое, што і камізэлька.

[Фр. camisole.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гамізэ́лька ’безрукаўка’ (Сцяшк. МГ), камузэ́лька (Сцяц. Нар., 82). Паводле Сцяцко (там жа), крыніцай слова камузэ́лька з’яўляецца польск. kamizelkaкамзол, сялянская куртка’. Варыянт гамізэ́лька таксама узяты з польск., а пачатковае г‑ (замест к‑) — вынік азванчэння к > г (пад уплывам наяўных у слове санорных і звонкага ‑з‑). Аб этымалогіі польск. слова гл. Брукнер, 215, 251; Слаўскі, 2, 38–39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.

1. Злёгку, тонкім слоем замазаць. Госць адрэзаў ад доўгай булкі не па-тутэйшаму тоўстую лусту, нажом зачэрпаў са слоіка мармеладу, цераз сілу культурна прымазаў хлебныя ноздры чырвоным. Брыль.

2. Прымацаваць дзе‑н., далучыць да чаго‑н., замазваючы чым‑н. клейкім. Бабура на скорую руку залажыў дзірку зверху печы кавалкам іржавай бляхі і прымазаў глінаю, каб хоць дым не валіў на хату. Колас.

3. Разм. Змазаўшы чым‑н., прыгладзіць (валасы).

4. перан. Разм. Уладкаваць куды‑н. Томчак падарыў .. [Барылу] свой плюшавы камзол з галунамі і «прымазаў» у солтысы. Бажко.

5. У азартных гульнях — дадаць сваю долю да стаўкі якога‑н. іграка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)