калекты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калекты́ўны калекты́ўная калекты́ўнае калекты́ўныя
Р. калекты́ўнага калекты́ўнай
калекты́ўнае
калекты́ўнага калекты́ўных
Д. калекты́ўнаму калекты́ўнай калекты́ўнаму калекты́ўным
В. калекты́ўны (неадуш.)
калекты́ўнага (адуш.)
калекты́ўную калекты́ўнае калекты́ўныя (неадуш.)
калекты́ўных (адуш.)
Т. калекты́ўным калекты́ўнай
калекты́ўнаю
калекты́ўным калекты́ўнымі
М. калекты́ўным калекты́ўнай калекты́ўным калекты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

культпахо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Калектыўнае наведванне тэатра, музея, кіно і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субо́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Добраахвотнае бясплатнае калектыўнае выкананне якой-н. грамадска-карыснай працы ў нерабочы час (па суботах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да калектыву, уласцівы яму; агульны, сумесны. Калектыўная гаспадарка. Калектыўнае жыццё. // Які ажыццяўляецца, выконваецца калектывам. Калектыўная праца. Калектыўнае кіраўніцтва. Калектыўны танец.

2. Прызначаны для калектыву. Калектыўнае забеспячэнне.

•••

Калектыўны дагавор гл. дагавор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. Калектыўнае рашэнне або ўрадавае распараджэнне.

П. педагагічнага савета.

2. Адна з форм судовага рашэння.

П. суда.

Прыватная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калекты́ўны, -ая, -ае.

1. гл. калектыў.

2. Агульны, сумесны, які выконваецца калектывам.

Калектыўная гаспадарка.

Калектыўная праца.

3. Прызначаны для калектыву.

Калектыўнае забеспячэнне.

|| наз. калекты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культпахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Калектыўнае наведванне тэатра, музея і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

петы́цыя, ‑і, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да главы ўрада або да вышэйшых органаў улады; калектыўнае хадайніцтва.

[Лац. petitio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.

Жыллёвая к.

Спажывецкая к.

|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пастано́вакалектыўнае рашэнне’, ’распараджэнне дзяржаўнай установы’ (ТСБМ). Укр. постано́ва ’пастанова, рашэнне’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана паводле установа, якая таксама з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да пастанаві́ць ’прыняць пастанову, вырашыць’, ’вызначыць’, ’прызначыць’, ’паставіць што-н.’, ’пабудаваць’ (ТСБМ, Янк. 1, Касп., Ян.) < прасл. stanoviti. Гл. ста́віць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)