калатне́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. калатне́ча
Р. калатне́чы
Д. калатне́чы
В. калатне́чу
Т. калатне́чай
калатне́чаю
М. калатне́чы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калатне́ча ж., разг., см. калатня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калатне́ча, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і калатня (у 1, 2 знач.). Але цяпер у Кашчавай хаце такая калатнеча кожны дзень, што аж вокны дрыжаць. Чарнышэвіч. З самай раніцы пачалася несусветная калатнеча ў вёсцы. Людзей зганялі на плошчу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перамо́ўка ’сварка’ (Нас.), пэрэмоўка, пырамоўка ’тс’ (бяроз., драг., ЛА, 3), смал. перемолвка ’непаразуменне’, рус. кастр.калатнеча’, польск. przemówka ’папрок’. Паўн.-слав. Да пера- і мовіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

передря́га ж., разг. калатня́, -ні́ ж., мн. нет; калатне́ча, -чы ж., мн. нет; (переделка) пераплёт, -ту м.;

попа́сть в передря́гу разг. тра́піць у пераплёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стру́шня ‘страва з розных агародных карэнняў’ (Нас.), ‘сумесь двух або трох частак сена з саломай’ (бых., Яшк. Мясц.); сюды ж, відаць, і ‘закалот, неразбярыха’ (Арх. Федар., Стан.), стру́шні ‘руіны’ (Ласт.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл. Да семантыкі параўн. рус. стру́шня ‘турботы, трывогі, калатнеча’, струшни́ться ‘трывожыцца, мітусіцца, клапаціцца’, якія Куркіна (Этимология–1994–1996, 49–50) збліжае з струхну́ть ‘збаяцца’ (< *trux‑), суадносным з стру́шня ‘трывога’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сварка, звадка, грызня; калатня, калатнеча, буркатня (разм.); нелады (разм., мн.); буча (абл.); баталія, перапалка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)