казяле́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. казяле́ц
Р. казяльцу́
Д. казяльцу́
В. казяле́ц
Т. казяльцо́м
М. казяльцы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

казяле́ц, -льцу́ м., бот. козеле́ц; лю́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казяле́ц, ‑льцу, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, звычайна з жоўтымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казяле́ц ’расліна Ranunculus acer’ (БРС, ТСБМ, Дэмб.; маг., Кіс.; Шат.). Укр. козелець ’тс’. Для рус. гаворак СРНГ падае памету «валагодскае»; козеле́ц і козе́лец для ’Ranunculus’ ведаюць таксама смал. і валаг. гаворкі. У якасці іншаславянскай паралелі можна прывесці польск. kozielec ’Anemone ranunculoides’. Відавочна, усх.-слав. козелец (акцэнтуацыя ў асобных мовах у гэтым слове не зусім зразумелая), якое да прасл. kozьlьcь ’казляня’. Матывацыя няясная. Магчыма, як аб гэтым сведчаць падобныя назвы ў слав. мовах для Pimpinnella, Valeriana, назву расліна атрымала паводле спецыфічнага паху; на гэта ўскосна ўказвае звестка аб тым, што казялец курылі ў хатах, каб пазбавіцца клапоў (рус. смал., СРНГ, 14, 60). Гэта, аднак, здагадка; у назвах для Ranunculus з паказальнай для Беларусі ўкр. або рус. тэрыторыі такая ўласцівасць (пах) ніяк не адзначаецца. Вельмі часта ў назвах раслін дэрываты ад каза, казёл ужываюцца для характарыстыкі розных зааморфных прыкмет. Сапраўды, у казяльца лісткі ўтвараюць штосьці накшталт казліных рожак, аднак гэта не дае падстаў меркаваць аб пераносе назвы па знешняму падабенству.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казе́лец, см. казяле́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

козеле́ц бот. казяле́ц, -льцу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́цік, ‑у, м.

Тое, што і казялец. Невысокая трава паабапал стракацела жоўтымі люцікамі, ружовымі смолкамі, сінімі званочкамі. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казяльцо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да казяльцу. Казяльцовае лісце.

2. у знач. наз. казяльцо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца казялец, кураслеп, пралеска і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́тик бот. казяле́ц, -льцу́ м., лю́цік, -ка и (собир.) -ку м., курасле́п, -пу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прышчаўнік, прышчатнік, прышчынецказялец пякучы, Ranunculus flammula L.’ (Кіс.). Да прышч (гл.). Укр. прищинець, прищирникказялец’, рус. дыял. прыщенец ’расліна казялец’, чэш. pryskyřnik, польск. pryskirnikчэш.Махэк, Jména, 49), pryszczenica, pryszczniecукр.?), славац. pľuskiernik ’тс’ (< pľuskier ’прышч, пухір’). Назва дадзена паводле уласцівасці расліны, пры дотыку да якой узнікаюць пухіры на скуры. Гл. аб гэтым Махэк₂, 489; Банькоўскі, 2, 807; ЕСУМ, 4, 585.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)