◎ Прышчаўнік, прышчатнік, прышчынец ’казялец пякучы, Ranunculus flammula L.’ (Кіс.). Да прышч (гл.). Укр. прищинець, прищирник ’казялец’, рус. дыял. прыщенец ’расліна казялец’, чэш. pryskyřnik, польск. pryskirnik (з чэш. — Махэк, Jména, 49), pryszczenica, pryszczniec (з укр.?), славац. pľuskiernik ’тс’ (< pľuskier ’прышч, пухір’). Назва дадзена паводле уласцівасці расліны, пры дотыку да якой узнікаюць пухіры на скуры. Гл. аб гэтым Махэк₂, 489; Банькоўскі, 2, 807; ЕСУМ, 4, 585.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)