сірата́ м. и ж. сирота́;
◊ каза́нская (каза́нскі) с. — каза́нская (каза́нский) сирота́;
кру́глая (кру́глы) с. — кру́глая (кру́глый) сирота́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каза́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Казані.
•••
Казанская сірата гл. сірата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
каза́нскі |
каза́нская |
каза́нскае |
каза́нскія |
| Р. |
каза́нскага |
каза́нскай каза́нскае |
каза́нскага |
каза́нскіх |
| Д. |
каза́нскаму |
каза́нскай |
каза́нскаму |
каза́нскім |
| В. |
каза́нскі (неадуш.) каза́нскага (адуш.) |
каза́нскую |
каза́нскае |
каза́нскія (неадуш.) каза́нскіх (адуш.) |
| Т. |
каза́нскім |
каза́нскай каза́нскаю |
каза́нскім |
каза́нскімі |
| М. |
каза́нскім |
каза́нскай |
каза́нскім |
каза́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сірата́, -ы́, ДМ -раце́, Т -о́й (-о́ю), мн. сіро́ты і (з ліч. 2, 3, 4) сіраты́, -ро́т, м. і ж.
Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або абодвух бацькоў.
Дзе ж сіраце бацьку ўзяць? Круглая с. (без маці і бацькі).
◊
Казанская сірата — пра таго, хто прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго-н.
|| памянш.-ласк. сіро́тка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -тцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -так і сіраці́нка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -нцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -нак.
|| прым. сіро́чы, -ая, -ае і сіро́цкі, -ая, -ае.
Сірочую галоўку дожджык мые.
Зіма сёлета сіроцкая — без моцных маразоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сірата́, ‑ы́, ДМ ‑раце́; мн. сіро́ты (з ліч. 2, 3, 4 сіраты́), ‑ро́т; м. і ж.
Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або без абодвух бацькоў. [Вучні:] — Сірата ён [Пеця]. Няма ні бацькі, ні маткі. Ракітны. [Казік] застаўся сіратою ад чатырох год. Чарнышэвіч. [Хлопцы:] — Ён Зосін, а прозвішча іхняе Малец. У яго толькі маці, ён сірата. Брыль. Рос я круглым сіратою. Колас. Сямі гадоў асталася Настулька круглаю сіратою. Цётка. // Чалавек без родных, блізкіх; адзінокі чалавек. [Юзік:] — Жанчыны нашы сіротамі застануцца. Хто цяпер цябе тут заменіць? Крапіва. Крыху адышоўшыся, ціха [стары Казімір] дадаў: — Але не забудзь і таго, што ты мой сапраўдны сын і што без цябе я застануся сіратою... Пестрак. / у паэт. ужыв. Спее адзінокі Колас сіратой. Колас.
•••
Казанская сірата — пра чалавека, які прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго‑н. [Мікола:] — Яму [Васілю] далягляды адкрываюць, а ён прыкідваецца казанскай сіратой. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)