сірата́, -ы́, ДМ -раце́, Т -о́й (-о́ю), мн. сіро́ты і (з ліч. 2, 3, 4) сіраты́, -ро́т, м. і ж.

Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або абодвух бацькоў.

Дзе ж сіраце бацьку ўзяць? Круглая с. (без маці і бацькі).

Казанская сірата — пра таго, хто прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго-н.

|| памянш.-ласк. сіро́тка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -тцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -так і сіраці́нка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -нцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -нак.

|| прым. сіро́чы, -ая, -ае і сіро́цкі, -ая, -ае.

Сірочую галоўку дожджык мые.

Зіма сёлета сіроцкая — без моцных маразоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)