Ка́вярза выраз кавярзні каверзаць ’плесці лапці’ · «кавярзні», узняць на каго «кавярзу» ’гаварыць няпраўду, апіраючыся па праўдзівыя, але перакручаныя факты’ (Нік. Напаў.). Гл. кавярзень.
*Кавярза́, къвірза ’зусім няўмелы і неахайны’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад коверзати ’няўмела рабіць і да т. п.’ Гл. кавярзаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)