каву́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каву́н кавуны́
Р. кавуна́ кавуно́ў
Д. кавуну́ кавуна́м
В. каву́н кавуны́
Т. кавуно́м кавуна́мі
М. кавуне́ кавуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каву́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру.

|| прым. кавуно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каву́н обл. каву́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каву́н, -на́ м. арбу́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каву́н, ‑а, м.

1. Расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцёбламі і вялікімі салодкімі пладамі. На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку, палеткі кавуноў, дыняў, агуркоў. Пестрак.

2. Круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру. У хаце было чыста і прыбрана. На стале ляжалі спелыя дыні, кавуны. Няхай.

[Укр. кавун з цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каву́н ’расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцябламі і вялікімі салодкімі пладамі; круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру’ (БРС, ТСБМ, Касп., Кіс., Нас.). Укр. кавун, рус. дыял. кавун, польск. kawon, адкуль і чэш. kavon (арх.), н.-луж. kawon. Лічыцца запазычаннем з Усходу; у якасці крыніцы называюць тур. kaun, kavyn ’дыня’, параўн. тат., каз., кыпн. kaunкавун, дыня’, уйг., чагат. kaɣun ’дыня’, азерб. gavun, гл. Фасмер, 2, 154.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арбу́з каву́н, -на́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднабо́кі, -ая, -ае.

1. Такі, у якога адзін бок або адзін бок большы.

А. кавун.

2. перан. Аднабаковы паводле свайго дзеяння, накіраваны ў адзін бок.

А. падыход да вырашэння справы.

|| наз. аднабо́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Адрэзаны значны кавалак чаго-н. (пераважна пра сала, сыр, кавун і пад.).

Скрылі сала.

|| памянш. скры́лік, -а, мн. -і, -аў, м. і скрылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарбузо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гарбуза. Гарбувовыя семечкі.

2. у знач. наз. гарбузо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца гарбуз, кавун, дыня і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)