Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каву́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру.
|| прым.кавуно́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каву́нобл.каву́н, -на́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каву́н, -на́м. арбу́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каву́н, ‑а, м.
1. Расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцёбламі і вялікімі салодкімі пладамі. На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку, палеткі кавуноў, дыняў, агуркоў.Пестрак.
2. Круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру. У хаце было чыста і прыбрана. На стале ляжалі спелыя дыні, кавуны.Няхай.
[Укр. кавун з цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАВУ́Н (Citrullus),
род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. 3—5 відаў. Пашыраны на Пд Еўропы, у Паўн. і Паўд. Афрыцы, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі вырошчваюць К. сталовы (C. vulgaris), пераважна ў цяпліцах і на ўцепленым грунце; пры выкарыстанні расаднага спосабу яго можна вырошчваць і ў адкрытым грунце на паўд. і паўд.-зах. схілах.
К. сталовы — аднагадовая расліна з паўзучым, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце рассечанае, апушанае, з васковым налётам. У пазухах лісця ўтвараюцца вусікі, у верхняй ч. сцябла — раздзельнаполыя жоўтыя кветкі. Плод — несапраўдная ягада (гарбузіна). Мякаць сакаўная, салодкая, мае цукры (да 11%), вітаміны, карацін, мінер. рэчывы. Сарты: Любімец хутара Пяцігорска, Стокса, Крымскі пераможца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каву́нм.бат. Wássermelone f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
каву́н
(тур. kavun)
травяністая расліна сям. гарбузовых з ляжачымі сцёбламі і вялікімі салодкімі сакаўнымі пладамі, пашыраная пераважна ў цёплых зонах, а таксама плод гэтай расліны; на Беларусі вырошчваецца абмежавана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Каву́н ’расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцябламі і вялікімі салодкімі пладамі; круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру’ (БРС, ТСБМ, Касп., Кіс., Нас.). Укр.кавун, рус.дыял.кавун, польск.kawon, адкуль і чэш.kavon (арх.), н.-луж.kawon. Лічыцца запазычаннем з Усходу; у якасці крыніцы называюць тур.kaun, kavyn ’дыня’, параўн. тат., каз., кыпн. kaun ’кавун, дыня’, уйг., чагат.kaɣun ’дыня’, азерб.gavun, гл. Фасмер, 2, 154.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арбу́зкаву́н, -на́м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)