зярня́ты, -ня́т зёрна

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зе́рне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зе́рне зе́рні
зярня́ты
Р. зе́рня зе́рняў
зярня́т
Д. зе́рню зе́рням
зярня́там
В. зе́рне зе́рні
зярня́ты
Т. зе́рнем зе́рнямі
зярня́тамі
М. зе́рні зе́рнях
зярня́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сяве́ц, сяўца́, мн. сяўцы́, сяўцо́ў, м.

Сейбіт, чалавек, які сее зярняты на ніве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыкалу́пваць і павыкалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Калупаючы, выняць адкуль-н. усё, многае.

П. зярняты з коласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лушчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., што.

1. Выняць, лушчачы; вылузаць.

Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі.

2. Выдаліць хірургічным спосабам (спец.).

В. костку.

|| незак. вылу́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ва, -ы, ж.

1. Зярняты (насенне) трапічнай расліны — кававага дрэва.

К. ў зярнятах.

2. Напой, прыгатаваны з такіх молатых зярнят.

Чорная к.

Зварыць каву з малаком.

|| прым. ка́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кака́вавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да какавы. Какававыя зярняты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кака́ва, нескл., ж.

1. Трапічнае дрэва, абястлушчаныя зярняты якога ідуць на прыгатаванне шакаладу.

2. Парашок з зярнят гэтага дрэва, які ўжыв. для прыгатавання напою, а таксама сам напой.

|| прым. кака́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Выбраць усё, многае або выбраць што-н. з усяго, многага.

П. зярняты.

П. самыя лепшыя ягады.

2. каго. Выбраць галасаваннем усіх, многіх.

П. дэлегатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павылу́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вылузацца — пра ўсё, многае. Зярняты павылузваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)