зямлі́сты, -ая, -ае.

1. Які змяшчае многа часцінак зямлі (у 4 знач.; спец.).

З. торф.

2. Пра колер твару: шаравата-бледны.

З. твар.

|| наз. зямлі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зямлі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зямлі́сты зямлі́стая зямлі́стае зямлі́стыя
Р. зямлі́стага зямлі́стай
зямлі́стае
зямлі́стага зямлі́стых
Д. зямлі́стаму зямлі́стай зямлі́стаму зямлі́стым
В. зямлі́сты (неадуш.)
зямлі́стага (адуш.)
зямлі́стую зямлі́стае зямлі́стыя (неадуш.)
зямлі́стых (адуш.)
Т. зямлі́стым зямлі́стай
зямлі́стаю
зямлі́стым зямлі́стымі
М. зямлі́стым зямлі́стай зямлі́стым зямлі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зямлі́сты в разн. знач. земли́стый;

з. торф — земли́стый торф;

з. твар — земли́стое лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зямлі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае многа земляных часцінак. Зямлісты торф.

2. Шаравата-бледны. Ядвіся прысела побач, да болю ўзіраючыся ў зямлісты твар любімага чалавека. Асіпенка. Бацька пагладзіў парэпанай рукой рэдкія, ад сівізны ўжо зямлістыя валасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

земли́стый зямлі́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўпада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Упасці — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Падняўся і Тарасюк. Вочы яго паўпадалі, твар нейкі зямлісты, шэры, ні крывінкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тусме́ць (тусмѣць без тлумачэння, Шымк. Собр.) ‘марнець ад гора, перажыванняў’ (Юрч. Вытв.), тусмі́ць ‘даводзіць да перажыванняў, гора’ (Юрч. СНЛ), тусме́нне ‘марненне’ (Юрч. Вытв.), ту́сменны ‘цьмяны’ (чач., Жыв. НС), параўн. рус. разан., арл., цвяр. тусме́ць ‘цямнець, губляць бляск; змяркацца’, смал., бран. тусмя́ныйзямлісты; змрочны, пануры’ (СРНГ). Другаснае ўтварэнне ад туснець? Гл. тускнець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́тыркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вытыркнуў і вытырк, ‑ла; зак., каго-што.

Разм. Выставіць, высунуць за межы чаго‑н.; утварыць выступ. Шэмет не паспеў падумаць, што зрабіць, як паплавок зноў спакойна адным кончыкам вытырк з вады. Лобан. Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бледны; бляды (абл.); блеклы, белы, збялелы, пабялелы, васковы, бяскроўны, зямлісты (перан.) □ без крывінкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

апа́сці, ападзе; зак.

1. Асыпацца, адваліцца (пра лісце, кветкі і пад.). Асенні дзень. Шумяць бары, — Пара лістам апасці. Глебка. То шышка зваліцца з хваіны, То сук збуцвелы ападзе. Астрэйка. // перан. Знікнуць, прапасці. Няхай мой смутак ападзе, як лісце восеньскага бору. А. Вольскі.

2. Паменшыцца ў аб’ёме, спасці. Назаўтра Ціхану стала лепш. Пухліна апала. Дуброўскі. // Стаць худым, упалым. Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі. Чорны. // Аслабець, страціць сілу. Сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала. Чарнышэвіч. Гул матораў на самай высокай ноце раптам апаў. Алешка. // Паменшыцца, панізіцца ўзроўнем. Цяпер мы кожны дзень бегалі да балотца глядзець, наколькі апала вада. Якімовіч.

3. Апусціцца; упасці. Жэрдачка апала ўніз адным канцом, і пакуль хлопец паспеў перарэзаць другі матузок, па жэрдцы шуганулі ўніз сухія.. кумпякі. Брыль. Кропля дажджу мне апала на твар З хмары паўночнай. Танк. // Упасці, звіснуць (пра валасы, тканіны і пад.). «Мой далёкі мілы сябра!» — павольна прачытала Ніна Пятроўна і адкінула рукою кудзеркі валасоў, што апалі ёй на лоб. Краўчанка.

4. Асесці, накрыць сабою ўсю паверхню. [Заранік] любіў горад і ў гэты позні час, калі ўжо крыху прыціх вячэрні вулічны шум, рассеяўся і апаў пыл, змоўкла музыка ў гарадскім парку. Хадкевіч. Яны [бяссмертнікі] ад першых дзён вясенніх Да позняй восені цвітуць, Пакуль на вымаклую зелень Снягі ізноў не ападуць. Прыходзька. // Апусціцца, распаўсюдзіцца панізе, выпасці (аб расе, тумане і пад.). Апасці не паспелі росы У той перадсвітальны міг А ён [Брэст], нібы юнак Матросаў, Краіну засланіў грудзьмі. Вітка.

5. перан. Апусціцца, легчы на што‑н. Цёплы вечар апаў На калгасныя нівы і хаты. Танк. А цішыня такая нечуваная Апала на балоты і палі. Панчанка. Мрок лёг на самую зямлю, апаў надоўга, — асенняя ноч бясконцая. Пташнікаў.

6. перан. Пагоршыцца (пра настрой, пачуцці і пад.). Вядома, што тут прабіцца не было ніякай магчымасці, і ў Шуста адразу апаў настрой. Шчарбатаў. Нешта радаснае, гордае ўзнялося ў Юркавых грудзях, але тут жа апала. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)