зубе́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зубе́ц зубцы́
Р. зубца́ зубцо́ў
Д. зубцу́ зубца́м
В. зубе́ц зубцы́
Т. зубцо́м зубца́мі
М. зубцы́ зубца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зубе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

1. Востры выступ на інструменце, прыладзе, частцы машыны.

З. пілы.

Зубцы бараны.

Зубцы ў граблях.

2. звычайна мн. Надбудова на крапасной сцяне ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавай адлегласці.

|| памянш. зу́бчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубе́ц, -бца́ м. (выступ) зубе́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зубе́ц зуб, род. зу́ба м., мн. зубы́, -бо́ў; (выступ) зубе́ц, -бца́ м.;

стена́ с зубца́ми сцяна́ з зубца́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зубе́ц, ‑бца, м.

1. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш.; зуб (у 2 знач.). Зубцы бараны. □ Вастрыў .. [Мікола] пілу, Зубцы правяраючы строга. Броўка.

2. звычайна мн. (зубцы́, ‑оў). Надбудова на сцяне збудавання ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавая адлегласці. Зубцы крамлёўскай сцяны. // Востры выступ на паверхні, абрысах чаго‑н. Зубцы кардыяграмы. □ Месяц ужо высока плыў над цёмнымі зубцамі зарэчнага бору. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́бчык гл. зубец

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зу́б’е, -я, н., зб.

Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).

З. бараны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зу́бчык, ‑а, м.

Памянш. да зуб (у 2 знач.), да зубец; невялікі выступ на чым‑н. Зубчыкі ключа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубо́к, -бка́

1. уменьш. зубо́к;

2. (острый выступ) зубе́ц;

3. (чеснока) зубо́к;

падары́ць на з. — подари́ть на зубо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пялю́стка ’качан капусты’ (лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), пелю́стка ’капусны ліст’ (ПСл), ’пялёстак’ (вілен., Спадчына, 2002, 4, 60), пелю́сткі ’ягадзіцы’ (ТС), параўн. укр. пелю́стка ’капусны ліст; галубцы; частка валасоў, што прыкрывае касу; шырокі зубец з краёў грэбеня для прадзення’, рус. дыял. пелю́стка ’ручка пасудзіны’. Гл. пе́люсць ’лопасць і пад.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)