зуба́ты, -ая, -ае.
1. Тое, што і зубасты (у 1 знач.).
2. Які мае зубы (спец.).
З. кіт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зуба́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
зуба́ты |
зуба́тая |
зуба́тае |
зуба́тыя |
| Р. |
зуба́тага |
зуба́тай зуба́тае |
зуба́тага |
зуба́тых |
| Д. |
зуба́таму |
зуба́тай |
зуба́таму |
зуба́тым |
| В. |
зуба́ты (неадуш.) зуба́тага (адуш.) |
зуба́тую |
зуба́тае |
зуба́тыя (неадуш.) зуба́тых (адуш.) |
| Т. |
зуба́тым |
зуба́тай зуба́таю |
зуба́тым |
зуба́тымі |
| М. |
зуба́тым |
зуба́тай |
зуба́тым |
зуба́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
зуба́ты
1. (с большими зубами) зуба́стый;
2. (имеющий зубы) зуба́тый;
з. кіт — зуба́тый кит
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зуба́ты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі зубамі. — Юрка-а-а! — Акцызнік крычыць і крэкча, падымаючыся з-пад плота, усміхаецца нечага на ўвесь зубаты рот. Пташнікаў. // Які мае зубы. Зубаты кіт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Аво́сь ’вось’ (Нас., Бяльк.), рус. авось, укр. аво, авось да а + (в)осе, ст.-рус. осе ’гэта’, Зубаты, Studie, 2, 93. Праабражэнскі, 1, 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал. Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ. mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Топ ’багна’ (Сл. Брэс.), топь ’топкае балота’ (віц., ЛА, 2). Параўн. рус. топь ’твань, багна, дрыгва’. Гл. тапі́ць 1; дапускаецца мажлівасць зыходнага прасл. *topь ’талае месца’, што дазваляе атаясамліваць у этымалагічным плане названы дзеяслоў з тапіць 2 (гл.), параўн. Зубаты, Studie, 1, 231 і наст.; Фасмер, 4, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўчы́ца. Рус. волчи́ца, укр. вовчи́ця, польск. wilczyca, серб. ву̀чица і г. д. Прасл. *vьlčica. Фармальна ўтварэнне суф. ‑ica ад *vьlkъ ’воўк’. Але ставіцца пытанне пра адпаведнасць часткі слова *vьlči‑ і.-е. утварэнню. Параўн. ст.-інд. vr̥kī́, літ. vilkė і г. д. (гл. Зубаты, LF, 25, 239; Мікала, Ursl. Gr., 120; Траўтман, 359; Фасмер, 1, 346).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напаў- — першая частка складаных слоў напаўгнілы, напаўдзікі, напаўмёртвы і г. д., якая абазначае частковую прысутнасць прызнака, выражанага ў другой частцы слова. Да напоў (*напол) ’напалавіну’ (гл.). Баханькоў (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) беспадстаўна лічыць названыя словы недакладнымі калькамі з рус. полугнилой, полумертвый і інш., хутчэй тут прысутны ўплыў польск. napółdziki і пад., паколькі ў народнай мове такога тыпу ўтварэнні сустракаюцца рэдка, параўн., аднак, напоўсмерць, напоўсмерці ’страшэнна, да паўсмерці’ (ТС) і пад., якія паказваюць, што першапачаткова падобныя ўтварэнні ўзніклі сярод прыслоўяў, а потым распаўсюдзіліся і на прыметнікі. Зубаты лічыць утварэнні тыпу чэш. na půl пазнейшымі, першаснымі былі спалучэнні са склонавай формай падвойнага ліку na poly, параўн. чэш. na poly živý ’напаўжывы’, польск. napoły pijany ’напаўп’яны’, што ўжывалася паралельна з napół (Зубаты, Studie, 171). Выказваецца думка пра ненатуральнасць утварэнняў з напаў‑ у беларускай мове (параўн. Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989, 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)