зру́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зру́чны зру́чная зру́чнае зру́чныя
Р. зру́чнага зру́чнай
зру́чнае
зру́чнага зру́чных
Д. зру́чнаму зру́чнай зру́чнаму зру́чным
В. зру́чны (неадуш.)
зру́чнага (адуш.)
зру́чную зру́чнае зру́чныя (неадуш.)
зру́чных (адуш.)
Т. зру́чным зру́чнай
зру́чнаю
зру́чным зру́чнымі
М. зру́чным зру́чнай зру́чным зру́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зру́чны, -ая, -ае.

1. Такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца.

Зручнае крэсла.

Мне тут зручна (безас., у знач. вык.). Зручна (прысл.) усесціся.

2. Падыходзячы; такі, які патрэбен.

З. выпадак.

|| наз. зру́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зру́чны

1. удо́бный; ло́вкий;

~нае крэ́сла — удо́бное кре́сло;

з. прае́зд — удо́бный прое́зд;

~ная рыдлёўка — удо́бная (ло́вкая) лопа́та;

2. удо́бный, благоприя́тный; подходя́щий;

з. вы́падак — удо́бный, (благоприя́тный, подходя́щий) слу́чай

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Добра прыстасаваны для выкарыстання, такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца. Гэта быў невялікі, лёгкі і вельмі зручны аўтамат; ложа яго была аздоблена перламутрам, механізм ніколі не даваў асечкі. Шчарбатаў.

2. Добры, падыходзячы; такі, які патрэбен. Зручны выпадак. □ [Тварыцкі] знайшоў зручны момант. Выйшаў з хаты, ляпнуў дзвярамі. Чорны. Хлопцы выбралі зручнае месца пад кустом ажыны, адкуль быў відаць увесь сад. Хомчанка. // Практычны, выгадны. — Мне чалавек зручны патрэбен. І я яго знайду, вядома, знайду. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зру́чны. Рус. сру́чныизручны, спрытны’ (Даль), укр. зру́чнийзручны’, польск. zręczny ’спрытны, зграбны’, чэш. zručný ’спрытны, зручны’, славац. zručný ’спрытны’, в.-луж. zručny ’тс’, балг. сръчен ’спрытны’. Ст.-рус. (XI ст.) сърѫчание ’ўзнагарода, дар’. Прасл. sъ‑rǫč‑ьn‑. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 7, 150), прыметнік утворан са спалучэння з рукі. Паколькі слова прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў, у гэтым выпадку зыходны выраз sъ(n) rǫky павінен быць аднесен да прасл. перыяду. Аб корані гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зручны, выгодны, здатны, ёмкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

наўда́чу, прысл.

У надзеі на зручны выпадак, як удасца.

Ісці н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сподру́чныйI прил. зру́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́чакаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Наўмысна прамарудзіўшы, дачакацца чаго-н.

В. зручны момант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптыма́льны, -ая, -ае. (кніжн.).

Найбольш спрыяльны, зручны; найлепшы.

Аптымальныя ўмовы.

|| наз. аптыма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)