знішчэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. знішчэ́нне
Р. знішчэ́ння
Д. знішчэ́нню
В. знішчэ́нне
Т. знішчэ́ннем
М. знішчэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дуст, -у, м.

Ядавіты парашок для знішчэння шкодных насякомых.

|| прым. ду́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душагу́бка

‘човен; аўтамашына для масавага знішчэння людзей атрутным газам’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. душагу́бка душагу́бкі
Р. душагу́бкі душагу́бак
Д. душагу́бцы душагу́бкам
В. душагу́бку душагу́бкі
Т. душагу́бкай
душагу́бкаю
душагу́бкамі
М. душагу́бцы душагу́бках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

культыва́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Сельскагаспадарчая прылада для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля і пад.

|| прым. культыва́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знішча́льны, -ая, -ае.

1. Вялікай разбуральнай сілы; які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння.

Адкрыць з. агонь па ворагу.

Знішчальная вайна.

2. Прызначаны для знішчэння караблёў і авіяцыі праціўніка, для барацьбы з дыверсантамі і пад.

Знішчальная авіяцыя.

З. батальён.

3. перан. Рэзкі, бязлітасны, які выяўляе пагарду, нянавісць.

Знішчальная крытыка.

З. позірк.

|| наз. знішча́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адратава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак., ад каго-чаго.

Выратавацца ад гібелі, знішчэння і пад.

А. ад смерці.

|| незак. адрато́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

генацы́д, -у, М -дзе, м.

Палітыка знішчэння асобных груп насельніцтва або цэлых народаў па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах.

|| прым. генацы́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Выратаваць ад гібелі, знішчэння і пад.

А. чалавека ад смерці.

|| незак. адрато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клапамо́р, ‑у, м.

Сродак для знішчэння клапоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́зм, -у, м.

Ідэалогія ваяўнічага шавінізму і расізму, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі, устанаўлення рэжыму жорсткай рэакцыі і развязвання захопніцкіх войнаў

|| прым. фашы́сцкі, -ая, -ае.

Ф. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)