зніка́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зніка́ю зніка́ем
2-я ас. зніка́еш зніка́еце
3-я ас. зніка́е зніка́юць
Прошлы час
м. зніка́ў зніка́лі
ж. зніка́ла
н. зніка́ла
Загадны лад
2-я ас. зніка́й зніка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зніка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зніка́ць несов.

1. (переставать существовать) исчеза́ть; улету́чиваться;

2. (теряться) исчеза́ть; пропада́ть;

3. (из виду) исчеза́ть, скрыва́ться, пропада́ть;

4. (переставать появляться где-то) пропада́ть, исчеза́ть;

5. (уходить быстро, незаметно) исчеза́ть, скрыва́ться; ускольза́ть, уска́льзывать;

6. (прятаться) скрыва́ться, исчеза́ть;

7. (расходоваться) исчеза́ть, иссяка́ть; уплыва́ть;

8. перен. (утрачиваться, исчезать) та́ять, иссяка́ть, уходи́ть;

9. перен. (проходить, миновать) улета́ть, уноси́ться;

1-9 см. зні́кнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да знікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зніка́ць ’пераставаць існаваць’. Рус. сника́ть ’панікаць’, укр. зникатизнікаць’, польск. znikać ’тс’, чэш. кніжн. znikati, славац. уст. zniknút, славен. znikniti ’прайсці’, ’знікнуць’, izníkniti ’знікнуць’, серб.-харв. ѝзникнути ’ўзысці (пра расліну)’, ’узнікнуць, ’з’явіцца’, балг. изнѝквам ’узнікнуць, панікнуць’, макед. изникне ’знікнуць’, ’узыйсці’. Ц.-слав. изникнѫти ’знікнуць’, съникнѫти ’заглядваць уперад’, съницати ’наглядаць’ (Міклашыч, Lex. paleosl.), ст.-рус. изницати ’ўзнікаць’. З прэфіксам z‑ (< jьz ці sъn‑) ад дзеяслова nikati (гл. нікнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зні́кнуць, -ну, -неш, -не; знік, -кла; -ні; зак.

Перастаць існаваць, прапасці, схавацца.

Туман знік.

З. у натоўпе.

|| незак. зніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. знікне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исчеза́ть несов. зніка́ць;

исчеза́ть со све́та (с лица́ земли́) зніка́ць са све́ту (з тва́ру зямлі́);

исчеза́ть из па́мяти зніка́ць з па́мяці;

исчеза́ть в толпе́ зніка́ць у нато́ўпе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глу́хнуць, -ну, -неш, -не; глух, глу́хла; -ні; незак.

1. Станавіцца глухім (у 1 знач.).

2. Заціхаць, слабець, знікаць.

Шум глухне.

Матор глухне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Дзічэць, зарастаць пустазеллем.

Цыбуля без догляду глухне ад травы.

4. перан. Паступова слабець або знікаць.

Пачуцці з часам глухнуць.

|| зак. заглу́хнуць, -не; заглу́х, -хла (да 2—4 знач.) і аглу́хнуць, -ну, -неш, -не; аглу́х, -хла; -ні (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мігаце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -гаці́ць; незак.

1. Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку.

2. Свяціць, блішчаць няроўным бляскам.

Мігацяць зоркі.

|| наз. мігаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знікне́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. знікаць — знікнуць. Знікненне антаганістычных класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэгенерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. Вырадзіцца (выраджацца).

2. У біялогіі — перастаць (пераставаць) развівацца, знікнуць (знікаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)