знахо́длівасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. знахо́длівасць
Р. знахо́длівасці
Д. знахо́длівасці
В. знахо́длівасць
Т. знахо́длівасцю
М. знахо́длівасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

знахо́длівасць ж. нахо́дчивость; остроу́мие ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знахо́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць знаходлівага; здагадлівасць. Людзі наперабой хваліліся сваім спрытам, адвагай, знаходлівасцю. Асіпенка. Трэба было самому дадумвацца, праяўляць смеласць і знаходлівасць, быць наватарам. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знахо́длівы, -ая, -ае.

Здагадлівы, дасціпны, які лёгка знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

З. чалавек.

|| наз. знахо́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахо́дчивость знахо́длівасць, -ці ж.; вынахо́длівасць, -ці ж.; дасці́пнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Інвэ́нцыя, інвэ́ньція ’імкненне што-н. зрабіць, звычайна дрэннае’ (Бяльк.). Ст.-бел. инвенция ’знаходлівасць, вынаходлівасць’ (сярэдзіна XVII ст.) запазычана са ст.-польск. inwenсуja, якое з лац. inventio (Булыка, Лекс. запазыч., 131). У рускай инвенция з 1705 г. таксама праз польскае пасрэдніцтва (Біржакова, Очерки, 363; Фасмер, 2, 130). Семантычныя змены на беларускай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́мысел ’здабыванне звяроў, птушак лоўляй, паляваннем’, ’занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання’ (ТСБМ), прамы́сл ’прамысловасць; занятак, рамяство’ (Стан.), ст.-бел. промыслъ ’клопат, апека, нагляд’. Паводле Крамко (Гіст. Лекс., 245), неалагізм XIX ст. Рус. про́мысел ’тс’ < промыслить, прамышлять ’здабыць (здабываць), абзавесціся (абзаводзіцца) нечым’, далей да мысль (Фасмер, 3, 375); укр. про́мисел, про́мисл ’вытворчасць, здабыванне’ (< *promyslъ, ЕСУМ, 4, 597), польск. przemysł ’прыкідка, хуткая рэакцыя; індустрыя’ (< przemyslić ’прадумаць, прыкінуць’, Банькоўскі, 2, 871–872); чэш. průmysl ’знаходлівасць, ініцыятыва, індустрыя’ (з рус. промысел, Махэк₂, 488), славац. priemysel (з чэш.). Запазычанне або калька з рускай, дзе, відаць, з ц.-слав. промыслъ, сінонім провидѣние ’божая ласка, клопат’ (паводле БЕР, 5, 760, — з рус.); усходнеславянская форма захавалася ў назве горада Перемышль (Банькоўскі, 2, 871). Неаславянізм, што калькуе ням. Industrie?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)