зна́йда
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
зна́йда |
зна́йды |
| Р. |
зна́йды |
зна́йд |
| Д. |
зна́йду |
зна́йдам |
| В. |
зна́йду |
зна́йд |
| Т. |
зна́йдам |
зна́йдамі |
| М. |
зна́йдзе |
зна́йдах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
зна́йда
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
зна́йда |
зна́йды |
| Р. |
зна́йды |
зна́йд |
| Д. |
зна́йдзе |
зна́йдам |
| В. |
зна́йду |
зна́йд |
| Т. |
зна́йдай зна́йдаю |
зна́йдамі |
| М. |
зна́йдзе |
зна́йдах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
зна́йда м. и ж., разг.
1. (о собаке) ище́йка;
2. перен. пройдо́ха м. и ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зна́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Сабака, які прывучаны адшукваць дзічыну або чалавека па следзе.
2. перан. Разм. Сышчык, шпіён. Машэка рады знайдзе гэтай І не марнуе дарма час. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зна́йда, знайду́к ’падкідыш’ (Сл. паўн.-зах.), ’той, што знаходзіць ці кажа, што знаходзіць’ (Нас.), укр. зна́йда ’падкідыш’, польск. znajda ’тс’. Ад дзеяслова знайсці, знайду (з + найсці, гл. найсці) без суфікса ці з суфіксам ‑ук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́йда ’пляткарка’ (Жд. 2). Укр. по́йда ’жанчына, якая ўвесь час бегае з дому’. Бязафікснае ўтварэнне ад асновы буд. ч. пайду, пайсці (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35). У словаўтваральных адносінах параўн. яшчэ знайда, пройда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Морма ’негаваркі чалавек’ (хойн., Мат. Гом.). Да мармыль (гл.). Суфікс ‑а, як у знайда, соня (сонʼа). Не выключана магчымасць запазычання ў якасці экспрэсіўнага са ст.-грэч. Μορμώ ’пудзіла, страшыдла, якім палохалі дзяцей’, семантыка якога змянілася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)